Вынікі рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго»

Рэспубліканскі конкурс-турнір «Дзівосы краю майго» праводзіўся ва ўстановах адукацыі краіны з ліпеня па лістапад 2024 года ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».

Конкурс-турнір праводзіўся з мэтай фарміравання ў моладзі патрыятычных якасцей, паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да даследавання жыцця і дзейнасці адметных асоб свайго краю, да пазнання гісторычнай, культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.

У абласных і Мінскім гарадскім этапах конкурсу-турніру прынялі ўдзел 118 устаноў адукацыі.

Рэспубліканскі этап конкурсу-турніру, у якім прынялі ўдзел зборныя каманды абласцей і г. Мінска, праведзены 26 лістапада 2024 года ў вочным фармаце.

Рэспубліканскі этап складаўся з 2 тураў: тэарытычнага і практычнага.

Першы тур (тэарытычны) уключаў заданні на веданне «страчанай» гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі ў форме «інтэлект-буквар» і «3х10».

У другім туры (практычны) каманда складала экскурсію-імправізацыю па вызначаных аб’ектах.

Па выніках двух тураў пераможцамі конкурсу-турніру вызначаны:

1 месца – каманда «Магілёўскія львы» Магілёўскай вобласці;

2 месца – каманда «Нашчадкі Румянцава» Гомельскай вобласці;

3 месца – каманда «Віцьбічы» Віцебскай вобласці.

Пераможцы конкурсу-турніру ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі. Найбольш цікавыя, змястоўныя і арыгінальныя брашуры ўдзельнікаў адзначаны памятнымі прызамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Распрацаваныя брашуры ўдзельнікаў

Брашуры Брэсцкай вобласці

  1. Гарадзішчанская сярэдняя школа Пінскага раёна(дастапомнасці Пінскага раёна)
  2. Астроміцкая сярэдняя школа Кобрынскага раёна(дастапомнасці Кобрынскага раёна)
  3. Пелішчанская сярэдняя школа Камянецкага раёна(дастапомнасці Камянецкага раёна)
  4. Сярэдняя школа № 15 г. Пінска(дастапомнасці г. Пінска)
  5. Сярэдняя школа в. Астрамечава Брэсцкага раёна(дастапомнасці Брэсцкага раёна)

Брашуры Віцебскай вобласці

  1. Средняя школа № 1 г. Поставы(дастапомнасці Пастаўскага раёна)
  2. Сярэдняя школа№ 2 г. Новалукомля імя Ф.Ф.Азміцеля(дастапомнасці Чашніцкага раёна)
  3. Сярэдняя школа № 1 г. Дуброўна імя А.А.Нікандравай(дастапомнасці Дубровенскага раёна)
  4. Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі(дастапомнасці Полацкага раёна)
  5. Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы імя У.Ф.Крышталевіч(дастапомнасці Докшыцкага раёна)

Брашуры Гомельскай вобласці

  1. Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа(дастапомнасці г. Гомеля)
  2. Сярэдняя школа № 10 г. Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава(дастапомнасці Светлагорскага раёна)
  3. Сярэдняя школа № 6 г. Рагачова(дастапомнасці Рагачоўскага раёна)
  4. Гімназія імя Я Купалы г. Мазыра(дастапомнасці г. Мазыра)
  5. Сярэдняя школа № 3 г Гомеля імя Д.М. Пенязькова(дастапомнасці г. Гомеля)

Брашуры Гродзенскай вобласці

  1. Вердаміцкая сярэдняя школа Свіслацкага раёна(дастапомнасці Свіслацкага раёна раёна)
  2. Гродзенскі дзяржаўны каледж галіновых тэхналогій(дастапомнасці Бераставіцкага раёна)
  3. Дзераўноўская базавая школа Слонімскага раёна(дастапомнасці Слонімскага раёна)
  4. Мірскі дзяржаўны каледж(дастапомнасці г.п. Мір)
  5. Сярэдняя школа № 32 імя Т.Г.Ларыёнавай г. Гродна(дастапомнасці Гродзенскага раёна)

Брашуры Магілёўскай вобласці

  1. Дашкаўская сярэдняя школа Магілёўскага раёна(дастапомнасці Магілёўскага раёна раёна)
  2. Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска(дастапомнасці г. Бабруйска)
  3. Старасельская сярэдняя школа Шклоўскага раёна(дастапомнасці Шклоўскага раёна)
  4. Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў(дастапомнасці г. Магілёва)
  5. Магілёўскі абласны цэнтр творчасці(дастапомнасці г.  Магілёва)

Брашуры Мінскай вобласці

  1. Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно(дастапомнасці Бярэзінскага раёна)
  2. Раваніцкая сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна(дастапомнасці Чэрвенскага раёна)
  3. Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага(дастапомнасці Капыльскага раёна)
  4. Івянецкая сярэдняя школа Валожынскага раёна(дастапомнасці Валожынскага раёна)
  5. Сярэдняя школа № 24 г. Барысава(дастапомнасці Барысаўскага раёна)

Брашуры г. Мінска

  1. Гімназія № 9 г. Мінска імя Д.М.Манкевіча(дастапомнасці «Па захар’еўскай да незалежнасці»
  2. Сярэдняя школа № 90 г. Мінска ім. У.І.Стэльмашонка(дастапомнасці г. Мінска)
  3. Сярэдняя школа № 134 г. Мінска імя Т.С.Марыненкі(дастапомнасці Ленінскага раёна г. Мінска)
  4. Сярэдняя школа № 35 г. Мінска імя Героя Савецкага Саюза Д.Азізава(дастапомнасці Цэнтральнага  раёна г. Мінска)
  5. Сярэдняя школа №197 г. Мінска імя Герояў 120-й дывізіі(дастапомнасці Першамайскага раёна г. Мінска)

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: