Вынікі XIII Усерасійскай адкрытай палявой Алімпіяды юных геолагаў

6 жніўня 2021 года завяршылася Усерасійская адкрытая палявая Алімпіяда юных геолагаў, старт якой быў дадзены 31 ліпеня ва Уральскім дзяржаўным горным універсітэце.

Мэта Алімпіяды: выхаванне патрыятызму, любові да роднага краю, беражлівых адносін да прыроды і мінеральных багаццяў.

Галоўнай задачай Алімпіяды з'яўляецца стварэнне перспектыў развіцця дзіцяча-юнацкага геалагічнага руху, як аднаго са складальнікаў бесперапыннай геалагічнай адукацыі, даследчай і пошукавай работы геалагічнай накіраванасці.

33 каманды - удзельніцы спаборніцтваў з Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Таджыкістана назіралі за афіцыйным стартам спаборніцтваў у рэжыме анлайн.

Алімпіяда гэтага года праходзіла поўнасцю ў дыстанцыйным фармаце.

На працягу некалькіх гадоў, пры актыўнай падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь у Алімпіядзе ўдзельнічаюць навучэнцы нашай рэспублікі. Каардынатар ад Рэспублікі Беларусь - Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

Ужо традыцыйна ў геалагічных спаборніцтвах і конкурсах Алімпіяды нашу краіну прадстаўляе каманда "Юныя геолагі Рэспублікі Беларусь" Гімназіі № 5 г. Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе пад кіраўніцтвам Гвазд Жанны Яўгенаўны, дырэктара ўстановы, і Курловіча Дзмітрыя Міраслававіча, дэкана факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Геалагічныя спаборніцтвы ў рамках Алімпіяды праходзілі на платформе MS Teams. На працягу некалькіх дзён каманды дэманстравалі свае веды і навыкі ў спаборніцтвах па мінералогіі, палеанталогіі, пабудове геалагічнага разрэзу, радыеметрыі, гідрагеалогіі, апісанні геалагічнага помніка, асновам тэхнікі бяспекі, конкурсах «Выраб з каменя», «Фатаграфія», «Малюнак», выстава Геалогія і мы».

У склад судзейскіх брыгад (журы) спаборніцтваў увайшлі прафесійныя геолагі – прадстаўнікі вытворчых прадпрыемстваў і арганізацый, падведамных Федэральнаму агенцтву па нетракарыстанні – РАСНЕДРА. Увесь тыдзень у рэжыме анлайн за выкананнем удзельнікамі заданняў сумленна і без старонняй дапамогі ўважліва сачылі вопытныя валанцёры.

Наша каманда прыняла ўдзел ва ўсіх геалагічных конкурсах і спаборніцтвах з наступным вынікам:

 конкурс «Выраб з каменя» у намінацыі «Вырабавыя і абліцавальныя камяні нашага раёна» з працай «Жоўкне ветразь мой бурштынавы…» Гінько Данііл – 1 месца;

конкурс «Выраб з каменя» у намінацыі "Структуры горных парод" з працай "Салявая лямпа" Канстанцінаў Багдан - 1 месца;

конкурс "Фатаграфія" у намінацыі «Геалагічная фантазія» з працай «Рэкультываваны выпрацаваны мела-мергельны кар'ер» Гвазд Жанна Яўгенаўна – 2 месца;

конкурс «Малюнак» у намінацыі "Геалагічныя аб'екты і помнікі прыроды, прырода роднага краю" з работай "Золата Салігорскіх саляных шахт" Тазіева Сафія - 2 месца;

конкурс «Малюнак» у намінацыі "Заняткі геалагічнага гуртка, выкананне геалагічнага задання" з працай "Першыя крокі юнага геолага" Вільчак Паліна - 3 месца;

выстава «Геалогія і мы» (Тазіева Соф'я) ‒ 3 месца;

спаборніцтва «Апісанне геалагічнага помніка» з тэмай «Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Агаленне Заслаўскае» – 3 месца;

спаборніцтва «Радыёметрыя» (Вайцеховіч Ганна, Канстанцінаў Багдан) ‒ 4 месца.

Таксама ў рамках Алімпіяды адбылася II Маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя «Мая будучыня - геалогія», у рамках якой былі прадстаўлены даследаванні:

«Геалагічнае карціраванне ўчастка «Заходняя Бярэзіна» ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці каманды "Юныя геолагі Рэспублікі Беларусь" Гімназіі № 5 г. Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе і

"Вывучэнне чацвярцічных адкладаў на тэрыторыі Светлагорскага раёна" каманды "Агат" Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г. Светлагорска Гомельскай вобласці (кіраўнік Давыдоўская Зінаіда Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі).

Паглядзець онлайн запіс урачыстай цырымоніі закрыцця Алімпіяды можна пададзенай спасылцы.

Падрабязней азнаёміцца з матэрыяламі Алімпіяды можна на сайце «Юныя геолагі Расіі», а таксама ў нашых сацыяльных сетках.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: