Мерапрыемства XXXI Дня беларускага пісьменства
31 жніўня – 1 верасня 2024 года ў рамках XXXI Дня беларускага пісьменства, сталіцай якога стаў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці, праведзена літаратурная пляцоўка музеяў устаноў адукацыі «Мой край – мой гонар».
Арганізатар літаратурнай пляцоўкі: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У ходзе мерапрыемства была прэзентавана дзейнасць літаратурных музеяў устаноў адукацыі Брэсцкай, Мінскай, Гродзенскай абласцей і г. Мінска. Юныя экскурсаводы музеяў у інтэрактыўнай форме пазнаёмілі гасцей свята з экспазіцыямі, якія прысвечаны пісьменнікам і паэтам свайго краю, унікальнымі музейнымі прадметамі, накірункамі работы музея па захаванні і папулярызацыі літаратурнай спадчыны нашай краіны.
У рамках мерапрыемства былі прадстаўлены:
экспазіцыя «Жывуць успаміны над берагам Піны» народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці:
Тэатралізаванае касцюміраванае прадстаўленне «А дома з дзецьмі была маці».
Тэматычная фотазона «Пінкавічы. Лабановіча кватэра. Асаблівасць інтэр’ера».
экспазіцыя «Усё для Бацькаўшчыны мілай» літаратурнага музея Янкі Купалы ДУА «Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы» Мінскага раёна Мінскай вобласці:
Тэатралізаванае прадстаўленне «Купалава навука».
Гульня «Купалавы сцежкі».
экспазіцыя «Вядомы і невядомы Пімен Панчанка» народнага літаратурнага музея Пімена Панчанкі ДУА «Сярэдняя школа № 199 г. Мінска імя Пімена Панчанкі»:
Гульні «Вядомы і невядомы Пімен Панчанка», «Чорная скрыня», «Прадоўжы радок», «Збяры пазл».
Майстар-клас «Складанне крыптаграмы».
экспазіцыя «Прыедзь у край мой ціхі…» народнага літаратурнага музея Яўгеніі Янішчыц ДУА «Парэцкая базавая школа імя Яўгеніі Янішчыц» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці:
Дэкламацыя вершаў Я.Янішчыц.
«Палеская ластаўка» ‒ прэзентацыя музейнай экспазіцыі.
экспазіцыя «Яго напевам выслаўлены лёс» народнага літаратурна-краязнаўчага музея імя Валянціна Паўлавіча Таўлая ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Баранавічы» Брэсцкай вобласці:
Сцэнкі: «Успаміны Валянціна», «Бацькоўскі наказ».
Дэкламацыя вершаў Валянціна Таўлая.
Віктарына «Што нам вядома пра Таўлая».
экспазіцыя «Майстар беларускага слова – Кандрат Крапіва» літаратурнага музея iмя Кандрата Крапiвы ДУА «Уздзенская сярэдняя школа імя К.К.Крапівы»:
Гуляня «Лато» (па байкам К.Крапівы»).
Дэкламацыя твора К.Крапівы «Я – пякучка-крапіва».
Тэатралізаванае прадстаўленне байкі К.Крапівы «Мурашка і Жук».
экспазіцыя «Пісьменнікі Салігоршчыны» народнага літаратурнага музея ДУА «Краснаслабодская сярэдняя школа Салігорскага раёна» Мінскай вобласці:
Інтэрактыўная гульня «Збяры пазлы».
Літаратурная імпрэза «Жыло, жыве і жыць застанецца тут маё сэрца».
экспазіцыя «Моўныя і мастацкія дыяменты Ніны Мацяш» гісторыка-краязнаўчага музея ДУА «Гімназія г. Белаазёрска» Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці:
Майстар-клас па пёркаграфіі (стварэнне карцін пры дапамозе птушынага пер’я).
Інтэрактыўная гульня «Складзі за хвіліну пазл і атрымай прыз».
экспазіцыя «Слонімшчына – крыніца натхнення» літаратурна-этнаграфічнага музея ДУА «Сярэдняя школа № 8 г.Слоніма» Гродзенскай вобласці:
Літаратурная кампазіцыя «Твае творцы, Слонім».
Інтэрактыўная гульня «Літаратурная мазаіка».
Тэатр-экспромт па кнізе казак Аляксея Якімовіча «Ветлівыя словы».
Музычная кампазіцыя «Слова слонімскіх паэтаў у сэрцы адгукнецца».
Творчая сустрэча са слонімскай паэтэсай Сімончык Н.П.
Работа літаратурнай пляцоўкі была высока ацэнена ўдзельнікамі і ганаровымі гасцямі свята.
Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства дзякуе навучэнцам і педагагічным работнікам, кіраўнікам устаноў адукацыі і рэгіянальным каардынатарам за якасную падрыхтоўку да ўдзелу да свята.