XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
З 14 па 17 ліпеня 2022 года адбудзецца XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (дадатковыя мерапрыемствы пройдуць 13 і 18 ліпеня).
«СЛАВЯНСКІ БАЗАР» – унікальны маштабны культурны форум, «фестываль фестываляў», які стаў сапраўды культурным брэндам Беларусі. Нязменным застаецца яго дэвіз - "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".
Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця (14 ліпеня, Летні амфітэатр), канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае…" (15 ліпеня, Летні амфітэатр), XXXI Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" (15-17 ліпеня, Летні амфітэатр), юбілейны XX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск" (13-14 ліпеня, к/з "Віцебск"), канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі (17 ліпеня, Летні амфітэатр), цырымонія і гала-канцэрт закрыцця фестывалю (17 ліпеня, Летні амфітэатр) і інш.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце Дырэкцыі фестывалю fest-sbv.by. Іміджавыя промаматэрыялы фестывалю даступныя па спасылцы:
https://drive.google.eom/drive/u/l/folders/lFHYdbB3_blOQ51n3bfdzfGNye_cBTJXN і на сайце (на працягу перыяду падрыхтоўкі да фестывалю будуць дапаўняцца).
Білеты даступны да продажу на сайтах fest-sbv.by, kvitki.by, ticketpro.by, 24afisha.by і ў касах горада. Зніжкі для юрыдычных асоб пры аднаразовай куплі звыш 50 білетаў па адной рахунак-фактуры на праекты ў Летнім амфітэатры складуць: 5 % - на білеты ў колькасці ад 50 да 99; 10 % - на квіткі ў колькасці ад 100 да 149; 15 % - на квіткі ў колькасці ад 150 і больш. Зніжкі па дадзеным прапанове не сумуюцца са зніжкамі па іншых акцыях.
Дзецям ва ўзросце з 5 да 14 гадоў прадастаўляецца скідка ў памеры 50 % ад кошту (з паметкай на білеце "Дзіцячы") на білеты праекта "Уверцюра да фестывалю".
Кантактная асоба: Ала Дварніцкая, кіраўнік білетна-касавай службы Дырэкцыі фестывалю, +375212 626591, + 37533 3979129 (viber), bilet@gck.by.