Заключнае мерапрыемства рэспубліканскай краязнаўчай акцыі "Пазнавальнымі сцежкамі нашай Радзімы"
Заключнае мерапрыемства рэспубліканскай краязнаўчай акцыі «Пазнавальнымі сцежкамі нашай Радзімы» адбылося 16-17 жніўня 2022 года у г. Мінску.
Мерапрыемства праводзілася Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Беларускі дзіцячы фонд".
Рэспубліканская краязнаўчая акцыя «Пазнавальнымі сцежкамі нашай Радзімы» праводзілася сярод выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, сацыяльна-педагагічных устаноў, навучэнцаў спецыяльных устаноў адукацыі.
Мэта правядзення акцыі: актыўнае ўключэнне навучэнцаў у вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны свайго рэгіёна.
На рэспубліканскі этап конкурсу навучэнцамі з розных рэгіёнаў краіны прадстаўлена больш за 120 конкурсных работ у 3 намінацыях "Цікавае на карце", "Праз аб'ектыў", "Мой уклад у архітэктуру".
Найбольш актыўны ўдзел у акцыі прынялі выхаванцы з Брэсцкай, Віцебскай, Магілёўскай абласцей і г. Мінска.
У перыяд правядзення акцыі, з красавіка па чэрвень, школьнікі разам з бацькамі, выхавацелямі, педагогамі падарожнічалі па малой радзіме, знаёміліся з рэгіянальнымі славутасцямі.
У ходзе падарожжаў школьнікі здымалі фатаграфіі, таксама стваралі макеты ўбачаных архітэктурных помнікаў, праектавалі макеты новых помнікаў, афармлялі карты свайго краю з нанясеннем гістарычных аб'ектаў.
У першы дзень мерапрыемства адбылася цырымонія адкрыцця, навучэнцы пазнаёміліся са сталіцай нашай краіны і значнымі аб'ектамі горада Мінска, прынялі ўдзел у спартыўнай праграме на вяровачным гарадку "Ліяны" Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і гульнявой праграме.
Другі дзень для ўдзельнікаў быў не менш насычаным: адукацыйная праграма "Дзіўны свет жывёл" з наведваннем Мінскага заапарка, знаёмства з Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтрам для дзяцей інвалідаў.
На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнікаў акцыі цёпла прывіталі:
Галаўнёва Алена Васільеўна, намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Кандрашова Людміла Мікалаеўна, старшыня Праўлення Беларускага дзіцячага фонду, дырэктар Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў;
Ануфравіч Алена Уладзіміраўна, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства;
Васільчанка Надзея Васільеўна, дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Пераможцы і прызёры рэспубліканскай краязнаўчай акцыі "Пазнавальнымі сцежкамі нашай Радзімы" ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і прызамі Беларускага дзіцячага фонду.
Дыпломамі Ι ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаныы:
у намінацыі «Цікавае на карце» ‒ Коўшык Уладзіслаў, навучэнец Язвінскай сярэдняй школы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці;
у намінацыі «Праз аб'ектыў» ‒ Гніненка Ілля, навучэнец Талачынскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Віцебскай вобласці (кіраўнік Гагуліна Ірына Сяргееўна), і Кірылаў Сяргей, навучэнец Лёзненскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Віцебскай вобласці (кіраўнік Строкава Алена Валер'еўна).
у намінацыі "Мой уклад у архітэктуру" ‒ Падасінавік Дзмітрый, навучэнец Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Лепеля Віцебскай вобласці (кіраўнік Жарнасек Валянціна Мікалаеўна).
Арганізатары віншуюць пераможцаў і прызёраў, а таксама выказваюць падзяку навучэнцам і кіраўнікам за актыўны ўдзел у рэспубліканскай краязнаўчай акцыі і цікавасць да пазнання гісторыі малой радзімы праз падарожжы.
Спіс пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай краязнаўчай акцыі «Пазнавальнымі сцежкамі нашай Радзімы»