Пасяджэнне рэспубліканскага метадычнага аб'яднання арганізатараў музейнай справы

Рэспубліканскае метадычнае аб'яднанне арганізатараў музейнай справы працягвае сваю працу ў 2022 годзе на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Распрацаваны план работы метадаб'яднання на новы год, абноўлены склад удзельнікаў метадаб'яднання.

Згодна з планам працы 10 лютага у форме семінара адбылося пасяджэнне ўдзельнікаў рэспубліканскага метадычнага аб'яднання па тэме «Музейныя фонды: фармаванне, улік, захоўванне, выкарыстанне».

У рамках пасяджэння супрацоўнікамі дзяржаўных музеяў - Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і Дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы быў прадстаўлены шэраг актуальных пытанняў, якія датычацца музейных фондаў.

Дэталёва разгледжаны працэс камплектавання, у тым ліку формы камплектавання, крытэрыі адбору прадметаў музейнага значэння, складанне плана камплектавання; выкладзены асноўныя патрабаванні да ўліку і захоўвання музейных фондаў, вядзення ўліковай дакументацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам у сферы музейнай дзейнасці; прадстаўлены розныя формы выкарыстання музейных фондаў у адукацыйным працэсе.

У рамках тэмы метадычнага аб'яднання на пасяджэнні выступілі:

Цімошына Вольга Браніславаўна, загадчык аддзела навукова-метадычнай работы Установы культуры "Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей" з тэмай «Камплектаванне фондаў школьнага музея»

Абраменка Людміла Валянцінаўна, загадчык сектара па ўліку і захоўванні аддзела фондаў Установы культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» з тэмай «Улік музейных фондаў. Вядзенне ўліковай дакументацыі»

Сілівестру Яўгену Анатольеўна, навуковы супрацоўнік аддзела навукова-метадычнай работы Установы культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» з тэмай Захоўванне музейных прадметаў

Барткова Марыя Мікалаеўна, загадчык аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Установы “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” з тэмай "Формы выкарыстання музейных фондаў у адукацыйным працэсе"

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: