Пасяджэнне рэспубліканскага метадычнага аб'яднання арганізатараў музейнай справы
19 сентября 2024 года прайшло пасяджэнне ўдзельнікаў рэспубліканскага метадычнага аб'яднання арганізатараў музейнай справы ў анлайн рэжыме ў форме панарамы вопыту па тэме "Інтэрактыўныя тэхналогіі як сродак развіцця сучаснага музея ўстановы адукацыі".
У пасяджэнні прынялі ўдзел члены рэспубліканскага метадычнага аб'яднання, кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі, а таксама каардынатары музейнай дзейнасці ў рэгіёнах і г. Мінску, усяго 32 чалавекі.
У рамках пасяджэння кіраўнікі музеяў і каардынатары музейнай работы ў раёнах падзяліліся вопытам стварэння інтэрактыўнай музейнай прасторы ва ўстанове адукацыі, выкарыстання інтэрактыўных форм і методык у рабоце па ўключэнні дзяцей у музейную дзейнасць, міжмузейнага супрацоўніцтва і распрацоўкі інтэрактыўных музейных заняткаў.
Выступленні ўдзельнікаў метадычнага аб'яднання:
Рэалізацыя раённага праекта "Музейныя сустрэчы". Прэзентацыя. Даклад
Баркет Жанна Пятроўна, метадыст ДУА "Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі" Гродзенскай вобласці;
Сучасны школьны музей: інтэрактыўныя тэхналогіі у грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Прэзентацыя. Даклад
Караленя Ганна Аляксандраўна, дырэктар ДУА «Горкаўская сярэдняя школа Старадарожскага раёна» Мінскай вобласці;
Квэст-гульня «У гасцях у доктара Музееферкуса як адна з формаў інтэрактыўнай працы музея Працоўнай славы г. Оршы. Прэзентацыя. Даклад
Кузьменка Аляксей Аляксандравіч, кіраўнік музея ДУА «Гімназія № 1 г. Оршы імя Г.У.Сямёнава» Віцебскай вобласці;
Віртуальная экскурсія як інавацыйная форма работы музея ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія" (з вопыту работы музея). Прэзентацыя. Даклад
Лосева Таццяна Уладзіміраўна, загадчыца музея УА «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія».