Рэспубліканскі конкурс «Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку»

У лістападзе 2021 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку».

Рэспубліканскі конкурс праводзіўся ва ўстановах адукацыі з сакавіка па лістапад 2021 года з мэтай павышэння эфектыўнасці дзейнасці музеяў устаноў адукацыі, удасканалення прафесійнай кампетэнцыі кіраўнікоў музеяў, іх педагагічнага і метадычнага майстэрства.

На рэспубліканскі этап конкурсу ў намінацыях «Творчыя знаходкі ў музеі» і «Музейная гульня» паступіла больш за 100 работ з усіх рэгіёнаў краіны.

Даведачна: Брэсцкая вобласць – 13, Віцебская вобласць – 20, Гомельская вобласць – 11, Гродзенская вобласць – 35, Магілёўская вобласць – 17, Мінская вобласць – 7, г. Мінск – 6.

У намінацыі «Творчыя знаходкі ў музеі» ўдзельнікі конкурсу прадставілі распрацаваныя музейныя заняткі з прымяненнем нетрадыцыйных форм работы ў музеі, сярод якіх тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, віртуальныя экскурсіі па музеі, экскурсіі-рэканструкцыі і інш., з выкарыстаннем фондаў музея ўстановы адукацыі.

У намінацыі «Музейная гульня» ўдзельнікі конкурсу прадставілі   распрацаваныя папяровыя і камп’ютарныя музейныя гульні з выкарыстаннем фондаў музея ўстановы адукацыі. Сярод работ прадстаўлены музейнае лато, музейныя «пазлы», квэсты, гульні-рэканструкцыі, інтэрактыўныя гульні. Конкурсныя матэрыялы ўключалі апісанне гульнявой задумы, дзеянняў у ходзе гульні, пазнавальную частку і інш.

Пры вызначэнні пераможцаў і прызёраў перавага надавалася тым работам, у якіх яскрава прасочвалася сувязь з музеем (яго фондамі, зместам), дзе ёсць магчымасць укаранення дадзенай распрацоўкі музейнага занятку/гульні ў адукацыйны працэс. Таксама дадзеныя конкурсныя  матэрыялы вылучаліся актуальнасцю і практычнай значнасцю, арыгінальнасцю ідэі і творчым падыходам, пазнавальным аспектам.

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты конкурсу – дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Дыпломамі Ι ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца:

у намінацыі «Творчыя знаходкі ў музеі»:

Архіпаў Сяргей Аляксеевіч, Валчкова Таццяна Ісакаўна, настаўнікі гісторыі ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Быхава» Магілёўскай вобласці;

Габіс Францішка Францаўна, педагог дадатковай адукацыі
ДУА «Радунская сярэдняя школа» Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці;

у намінацыі «Музейная гульня»:

Ганчарова Наталля Міхайлаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Гродна»;   

Язерская Наталля Вячаславаўна, кіраўнік музея ДУА «Сярэдняя школа № 9 імя Героя Савецкага Саюза Г.М. Халасцякова г. Баранавічы» Брэсцкай вобласці.  

З конкурснымі матэрыяламі можна пазнаёміцца ў спецыяльнай рубрыцы «Музейныя распрацоўкі. У дапамогу кіраўніку музея».

Прапанаваныя распрацоўкі могуць быць выкарыстаны кіраўнікамі музеяў устаноў адукацыі, педагогамі дадатковай адукацыі на занятках аб’яднанняў па інтарэсах музейнай накіраванасці, класнымі кіраўнікамі ў ходзе выхаваўчага працэсу і інш.

Поўны спіс пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў конкурсу

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ, ПРЫЗЁРАЎ І ЛАЎРЭАТАЎ КОНКУРСУ!

Liked the article?

Share: