Рэспубліканскі краязнаўчы форум

3-4 мая 2019 года на базе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Канцэптуальныя падыходы ў арганізацыі краязнаўчай дзейнасці як сродак далучэння навучэнцаў да пазнання малой радзімы» (далей – форум) у рамках рэалізацыі рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018-2020 гг. пад знакам Года малой Радзімы ў мэтах удасканалення краязнаўчай дзейнасці педагагічных работнікаў па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі.

У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, загадчыкі (метадысты) аддзелаў краязнаўства і патрыятычнага выхавання абласных (Мінскай гарадской) устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», навукоўцы, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны, усяго 60 чалавек.

Удзельнікі форуму абмяняліся вопытам работы па далучэнні моладзі да даследавання гісторыка-культурных і прыродных адметнасцей краю, разгледзелі канцэптуальныя падыходы, новыя тэндэнцыі, традыцыйныя формы работы і дасягненні ў арганізацыі краязнаўчай дзейнасці.

ЗБОРНІК МАТЭРЫЯЛАЎ

У рамках форуму яго ўдзельнікам была прадстаўлена панарама педагагічнага вопыту краязнаўчай дзейнасці ўстаноў адукацыі Іванаўскага раёна (ДУА «Іванаўскі раённы цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства», ДУА «Мотальскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад  ‑ сярэдняя школа», ДУА «Іванаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці» ДУА «Махроўская сярэдняя школа», ДУА «Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф.М.Дастаеўскага»), якая дазволіла пазнаёміцца з новымі напрацоўкамі, праектамі па даследаванні свайго краю і прадставіла асаблівасці краязнаўчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі раёна, а таксама сістэма арганізацыі краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі Берасцейшчыны.

На высокім узроўні для ўдзельнікаў форуму была арганізавана адукацыйна-экскурсійная праграма ў Мотальскі музей народнай творчасці, музейны комплекс імя  Напалеона Орды, сустрэча з старшынёй Мотальскага сельскага савета і святаром храма Праабражэння Гасподня, а таксама знаёмства з творчым калектывам Іванаўскага раённага цэнтра культуры і народных традыцый.

Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі форуму далі высокую адзнаку зместу і арганізацыі дадзенага мерапрыемства.

Фотаздымкі

https://www.flickr.com/photos/gymn22_minsk/albums/72157678172386367

https://photos.app.goo.gl/StxjqUZam1HVc7wR8

Понравилась статья?

Поделитесь: