Рэспубліканскі семінар-практыкум кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі

У 2019/2020 навучальным годзе Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства працягвае праводзіць цыкл рэспубліканскіх семінараў-практыкумаў па арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.

Мэтай правядзення семінараў з’яўляецца ўдасканаленне дзейнасці музеяў устаноў адукацыі і павышэнне прафесійнага ўзроўню кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі краіны.

14 – 15 лістапада 2019 года у рэспубліканскім семінары-практыкуме прынялі ўдзел педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі Брэсцкай і Віцебскай абласцей (усяго 42).

На семінары-практыкуме супрацоўнікамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, Нацыянальнага гістарычнага музея, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны былі разгляджаны сучасныя патрабаванні да арганізацыі работы музеяў устаноў адукацыі, праблемныя аспекты музейнай дзейнасці, прававое становішча музеяў устаноў адукацыі, асаблівасці кампдектавання музейных фондаў, экспазіцыйнай і адукацыйнай дзейнасці музеяў.

Запрашаем прыняць удзел у рэспубліканскіх семінарах-практыкумах кіраўнікоў музеяў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама адказных за арганізацыю дзейнасці музеяў ва ўстановах адукацыі. Семінар праводзіцца на платнай аснове (кошт 13,70 руб.).

Графік правядзення семінараў-практыкумаў у 2019/2020 навучальным годзе

26 – 27 лістапада 2019 года

23 – 24 студзеня 2019 года

20 – 21 лютага 2019 года

19 – 20 сакавіка 2019 года

Дадатковую інфармацыю і запіс можна ажыццявіць па тэлефону 8017 3200633, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання.

Понравилась статья?

Поделитесь: