Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў

З 15 па 18 чэрвеня 2021 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбыўся рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў.

Рэспубліканскі злёт стаў працягам цыкла мерапрыемстваў, арганізаваных у рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».

Удзельнікамі злёту сталі 7 каманд з усіх рэгіёнаў нашай краіны:

Брэсцкую вобласць прадставіла гімназія г. Белаазёрска;

каманда Віцебскай вобласці складалася з ліку навучэнцаў
Бароўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна;

Гомельскую вобласць прадставілі навучэнцы гімназіі № 14
г. Гомеля, сярэдняй школы № 44 імя М.А.Лебедзева г. Гомеля і сярэдняй школы № 67 г. Гомеля;

каманда Гродзенскай вобласці складалася з ліку навучэнцаў сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны;

Магілёўская вобласць прадстаўлена навучэнцамі Дараганаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Асіповіцкага раёна;

каманда Мінскай вобласці складалася з ліку навучэнцаў Вілейскай гімназіі № 2;

горад Мінск – з ліку навучэнцаў сярэдняй школы № 164 г. Мінска.

У рамках праграмы злёту арганізавана правядзенне конкурсаў «Візітка каманды», «Славутыя імёны Бацькаўшчыны», конкурсу на лепшую рапрацоўку краязнаўчай экскурсіі «Мясціны майго дзяцінства», краязнаўчай канферэнцыі навучэнцаў «Таямніцы малой Радзімы», а таксама квэст-гульні «Ад гульні да пазнання краю».

У конкурсе «Візітка каманды» навучэнцы прадставілі свой рэгіён, установу адукацыі і каманду, інтарэсы і захапленні кожнага ўдзельніка каманды.

 Пераможцамі конкурсу сталі каманды Гомельскай і Гродзенскай абласцей.

Падчас краязнаўчай канферэнцыі «Таямніцы малой радзімы» ўдзельнікамі каманд прэзентованы даследчыя працы па малой радзіме, паказаны ўласны вопыт дзейнасці навучэнцаў у гэтым накірунку.

Матэрыялы краязнаўчай канферэнцыі «Таямніцы малой радзімы»:

Мшар Вера, навучэнка ДУА «Гімназія г. Белаазёрска» – «Традыцыйныя галаўныя ўборы ў адзенні сялянак навакольных вёсак Белаазёрска»;

Вашкевіч Лізавета, навучэнка ДУА «Гімназія г. Белаазёрска» – «Изучение жизненного пути графов Пусловских в Англии и США как способ восполнения исторических пробелов и сохранения культурного наследия деревни Пески Березовского района»;

Паршонак Анастасія, навучэнка ДУА «Бароўская сярэдняя школа Лепельскага раёна» Віцебскай вобласці – «Лінгвакультуралагічны аналіз назвы вуліцы Якімань аграгарадка Камень Лепельскага раёна Віцебскай вобласці»;

Бондал Аляксандра, навучэнка ДУА «Бароўская сярэдняя школа Лепельскага раёна» – «Малая Радзіма паэта Тодара Кляшторнага»;

Цішчанка Вячаслаў, навучэнец ДУА «Гімназія № 14 г. Гомеля» – «Они освобождали Гомель»;

Прыскока Сафія, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 67 г. Гомеля» – «Путешествие к истоку р.Сож»;

Спецыян Крысціна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны» – «Роля асобы К.М.Дарагастайскага ў гісторыі кнігадрукавання Беларусі»;

Гадлеўская Марыя, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны» Гродзенскай вобласці – «Недолгая, но яркая жизнь Юлиана Карчевского»;

Бельчына Ксенія, навучэнка ДУА «Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці – «Таямніцы  малой Радзімы»;

Радзевіч Дар’я, навучэнка ДУА «Вілейская гімназія № 2»  – «Край мой верасовы»;

Дзякан Аляксей, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 164 г. Мінска»  – «История 3 клинической больницы и ее героического медперсонала».

Пераможцы канферэнцыі:

Гадлеўская Марыя, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны» Гродзенскай вобласці;

Дзякан Аляксей, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 164 г. Мінска».

У конкурсе «Славутыя імёны Бацькаўшчыны» каманды сцэнічна (тэатралізавана) прадставілі вядомых асоб свайго рэгіёну, якія ўнеслі значны ўклад у культурную, грамадскую, палітычную дзейнасць.

Прадстаўленне дапаўнялася дэманстрацыяй элементаў падзей, звязаных з жыццём прадстаўленай асобы; біяграфічнымі, а таксама кароткімі гісторыка-культурнымі звесткамі аб малой радзіме асобы і інш.

Пераможца конкурсу – каманда Гродзенскай вобласці.

У конкурсе на лепшую распрацоўку краязнаўчай экскурсіі «Мясціны майго дзяцінства» каманды прадставілі распрацаваныя тэматычныя экскурсіі па сваёй малой радзіме з віртуальным наведваннем не менш за 5 рэгіянальных аб’ектаў па наступных тэмах: «Праваслаўныя святыні», «Мае землякі – мой гонар», «Вялікая Айчынная вайна на маёй малой радзіме», «Нам засталася спадчына…».

Пераможца конкурсу – каманда Гомельскай вобласці.

Акрамя конкурснай праграмы ўдзельнікі рэспубліканскага злёту прынялі ўдзел у адукацыйна-экскурсійных праграмах «Мінск – сталіца Беларусі», наведванне Храма-Помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай; а таксама  ў забаўляльных мерапрыемствах злёту.

Арганізатары дзякуюць усім вучням і педагогам за актыўны ўдзел і якасную падрыхтоўку да рэспубліканскага злёту і віншуюць пераможцаў і прызёраў конкурсаў злёту!

Поўны спіс пераможцаў, прызёраў конкурсу.

Liked the article?

Share: