ВЫНІКІ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ ДАСЛЕДЧЫХ РАБОТ «МАЛАЯ РАДЗІМА ВЯЛІКІХ ЛЮДЗЕЙ»

У адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» у кастрычніку 2019 года праведзены рэспубліканскі этап конкурсу даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людзей» і вызначаны яго пераможцы і прызёры.

Конкурс праводзіўся па намінацыях «Пуцявінамі маіх землякоў» і «Постаці слаўныя краю майго». У намінацыі «Пуцявінамі маіх землякоў» удзельнікі конкурсу даследавалі жыццё і дзейнасць землякоў, якія зрабілі значны ўнёсак у культурную, грамадскую, палітычную дзейнасць краіны, рэгіёна, малой радзімы ў розныя гістарычныя перыяды.

Максімальную колькасць балаў атрымалі аўтары работ у конкурсных матэрыялах якіх быў прадстаўлены матэрыял, які змяшчаў найбольш поўнае апісанне жыцця і дзейнасці знакамітых землякоў, іх поспехі і дасягненні, гісторыка-культурныя звесткі аб іх малой радзіме. Аднак, у некаторых конкурсных работах адсутнічала пацвярджэнне прадстаўленных фактаў (выпіскі з пісьмовых крыніц, успаміны, фотаздымкі і інш.). Сярод недахопаў у конкурсных работах, журы адзначана адсутнасць аналізу прадстаўленага матэрыялу, разважанняў са спасылкай на крыніцы, канкрэтных высноў работы, праведзеных мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю свайго даследавання.

Разгледзеўшы справаздачныя матэрыялы на іх адпаведнасць асноўным мэтам і ўмовам конкурсу, рэспубліканскае журы прыняло рашэнне ўзнагародзіць пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людзей» у намінацыі «Пуцявінамі маіх землякоў»:

  1. Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

Барышчука Вадзіма, Ключанкова Аляксея, научэнцаў ДУА «Сакаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя В.А.Каваленкі» Валожынскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Чэрнік Марына Васільеўна).

Нікалаевіч Валерыю, Ліхтар Паліну, навучэнак ДУА «Гоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна» Мінскай вобласці (кіраўнік Даліда Людміла Міхайлаўна).

Сіўчык Валерыя, навучэнца ДУА «Дзіцячы сад – сярэдняя школа № 1 імя П.І.Купрыянава г. Жодзіна» (кіраўнік Шэпелевіч Наталля Міхайлаўна).

Творчую групу навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Мой горад» ДУА «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства» (кіраўнік Сызранцава Наталля Тадэвушаўна).

  1. Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

Абрамчук Ганну, Кіперчук Юлію, Свіржэўскую Вольгу, навучэнак ДУА «Астроміцкая сярэдняя школа» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Тунчык Таццяна Аляксееўна).

Дулуб Вікторыю, навучэнку ДУА «Малааўцюкоўская сярэдняя школа» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнік Варабей Святлана Уладзіміраўна).

Коршун Ангеліну, Сідаровіч Ксенію, навучэнку ДУА «Ёдкаўская сярэдняя школа» Лідскага раёна (кіраўнік Марцэвіч Таццяна Анатольеўна).

Пятрова Дар’ю, навучэнку ДУА «Палатоўская дзіцячы сад – базавая школа», ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» (кіраўнікі: Качарагін Сяргей Яўгеньевіч, Козел Валерый Мікалаевіч).

Смаль Аляксандру і Ільіну Крысціну, навучэнак ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Кобрына» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Казарына Віталія Аляксандраўна).

Творчую групу навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Экамір» ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Арт» г. Мінска» (кіраўнік Плёнкіна Алена Аляксандраўна).

Творчую групу навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Юныя краязнаўцы» ДУА «Залеская дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Шарыпкін Рыгор Леанідавіч).

Юрчанка Марыю, навучэнку ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Віцебска» (кіраўнік Маўсесян Алена Пятроўна).

  1. Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

Абметка Юлію і Шырынскую Алесю, навучэнак ДУА «Сярэдняя школа № 36 г. Мінска» (кіраўнік Журава Таццяна Ігараўна).

Азаранку Іллю, навучэнца ДУА «Віцебскае кадэцкае вучылішча» (кіраўнік Півавар Мікалай Васільевіч).

Брынковіч Вікторыю, Дзенісюк Дар’ю, Варажбіцкую Кацярыну, навучэнак ДУА «Бярозаўская базавая школа імя А.М.Застаўнага» (кіраўнік Юдчыц Алена Сяргееўна).

Бойка Андрэя, Кабяка Арцёма, Юрлевіча Сяргея, навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Баранавічы» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Турчына Галіна Вікенцьеўна).

Буркас Мікіту, Бандарука Максіма, Алізар Наталлю, Навіцкую Ксенію, навучэнцаў ДУА «Луненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза І.Шарамета» Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Чэрнік Алена Міхайлаўна, Эйсмант Ларыса Уладзіміраўна).

Дайлідзёнак Ангеліну і Бабіч Ксенію, навучэнак аб’яднання па інтарэсах «Мой край» ДУДА «Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі » (кіраўнік Рандарэвіч Наталля Уладзіміраўна).

Драгун Ксенію, навучэнку ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Рагачова» (кіраўнік Літвінава Ларыса Васільеўна).

Жэрнасека Захара і Каваленка Аляксандра, навучэнцаў УА «Наваполацкі дзяржаўны палітэхнічны каледж» (кіраўнік Левонава Ірына Генадзьеўна).

Матвеева Данііла і Яўсеева Арцёма, навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Школа экскурсаводаў» ДУДА «Мнагапрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнасць» г. Магілёва» (кіраўнік Карпенка Аляксей Аляксеявіч).

Мялешкіна Вячаслава, навучэнца ДУА «Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г.А.Худалеева» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнік Масюковіч Ефрасіння Лукінічна).

Саладуха Сцяпана, навучэнца ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Мінска» (кіраўнік Пазднякова Валянціна Васільеўна).

Сіцько Андрэя, Суравец Анжаліку і Янушка Ганну, навучэнцаў ДУА «Малабераставіцкая сярэдняя школа» Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Эйсмант Тамара Іванаўна).

Свірка Паліну і Мельнікаву Аліну, навучэнак ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Наваполацка» Віцебскай вобласці (кіраўнік Іванец Канстанцін Анатольевіч).

Шчарбінскую Анастасію, навучэнку ДУА «Косаўская сярэдняя школа» Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Бялевіч Наталля Яўгеньеўна).

  1. Дыпломамі лаўрэтаў Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»:

Антановіч Рыту і Вабішчэвіч Ангеліну, навучэнак ДУА «Старобінская сярэдняя школа Салігорскага раёна» (кіраўнік Цуба Наілія Рыфкатаўна).

Асіпенка Ксенію, Ліса Сяргея, Ярасценка Ганну, Лук’янаву Дзіяну, навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах ДУА «Цэнтр дзіцячай творчасці г. Мсціслаўля» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Калмыкова Алена Мікалаеўна).

Грыгараву Лізавету, Бацунову Алёну, навучэнак ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Касцюковічы» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Маслянкова Святлана Вялянцінаўна).

Данілевіч Дар’ю, навучэнку ДУА «Пастаўская гімназія» Віцебскай вобласці (кіраўнік Пракаповіч Ігар Міхайлавіч).

Рымдзёнка Максіма, навучэнца ДУА «Падсвільская яслі-сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» (кіраўнік Пасюк Таццяна Іосіфаўна).

Струнеўскую Сафію, Струнеўскага Мікіту, Баршчэўскую Сафію, навучэнцаў ДУА «Каладзішчанская сярэдняя школа» Мінскага раёна (кіраўнік Струнеўская Вікторыя Мікалаеўна).

Шыленкова Арцёма, Кулічкова Арцёма, навучэнцаў ДУА «Антонаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Жлобінскага раёна» Гомельскай вобласці (кіраўнік Кот Арцём Міхайлавіч).

Ярашэвіч Надзею, навучэнку ДУА «Мірская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна (кіраўнік Шуцьева Жанна Сцяпанаўна).

Вынікі конкурсу ў намінацыі «Постаці слаўныя краю майго» будуць падведзены ў лістападзе б.г. рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост».

Віншуем пераможцаў і прызёраў!

Понравилась статья?

Поделитесь: