«Эстафета музейнага вопыту»

14 верасня 2022 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства прайшла рэспубліканская канферэнцыя «Музеі ўстаноў адукацыі ў адукацыйным і сацыякультурным асяроддзі: захаванне традыцый і перспектывы развіцця» (далей – канферэнцыя).

Канферэнцыя стала дыялогавай пляцоўкай заключнага этапу рэспубліканскай акцыі «Эстафета музейнага вопыту». Дыялогавыя пляцоўкі раённых і абласных этапаў акцыі праводзілася з сакавіка па верасень 2022 года.

У рабоце рэспубліканскай канферэнцыі, якая прайшла ў дыстанцыйным рэжыме, прынялі ўдзел кіраўнікі музеяў, педагогі-краязнаўцы з ўсіх рэгітёнаў краіны – арганізатары музейнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі (100 чалавек падключылася да дыялогавай пляцоўкі канферэнцыі). 

Удзельнікі канферэнцыі прэзентавалі свае дасягненні ў галіне музейнай педагогікі. Панарама прадстаўленага эфектыўнага педагагічнага вопыту музейнай дзейнасці была шырокай. Разглядаліся эфектыўныя практыкі як традыцыйных форм работы ў музеі, так і канцэптуальна новых падыходаў ў музейнай дзейнасці – сучасныя методыкі і тэхналогіі.

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

ЗБОРНІК МАТЭРЫЯЛАЎ «ЭСТАФЕТА МУЗЕЙНАГА ВОПЫТУ»

Понравилась статья?

Поделитесь: