Метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў

28 кастрычніка   2021 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання краязнаўцаў (далей ‑ методаб’яднанне).

Методаб’яднанне прайшло ў форме круглага стала па тэме «Эфектыўны вопыт краязнаўчай работы з навучэнцамі».

У рабоце методаб’яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб’яднання, а таксама іншыя зацікаўленыя аматары краязнаўчай дзейнасці з ўстаноў адукацыі, усяго 62 чалавекі.

На метадычным аб’яднанні разглядаліся  сучасныя формы далучэння навучэнцаў да пазнання гісторыка-культурнай спадчыны свайго краю і ўкаранення краязнаўчай дзейнасці ў адукацыійны працэс.  Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з эфектыўным педагагічным вопытам работы ў дадзеным накірунку. Былі разгледжаны розныя аспекты матывацыі навучэнцаў да пазнання свайго краю:  стварэнне праектных  інтэрнэт-рэсурсаў, арганізыцыя і правядзенне   археалагічных летнікаў,   паходаў і экспедыцый, выкарыстанне магчымасцей устаноў культуры па далучэнні навучэнцаў да краязнаўчай дзейнасці.

Эфектыўны педагагічны вопыт работы ў дадзеным накірунку прадстаўлены ў падборцы матэрыялаў пасяджэння.

МАТЭРЫЯЛЫ ПАСЯДЖЭННЯ МЕТОДАБ’ЯДНАННЯ КРАЯЗНАЎЦАЎ

 Обухава Наталля Іванаўна, старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела ваенна-франтавой гісторыі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Магчымасці музея па далучэнні навучэнцаў да краязнаўчай дзейнасці: передавыя тэхналогіі і навацыі

 Камароў Максім  Васільевіч, дырэктар  ДУДА «Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразі»  г. Магілёва»

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў сродкамі турысцка-краязнаўчай дзейнасці ў адукацыйнай прасторы ДУДА «Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразі» г. Магілёва»

 Церашкавец Таісія Ігараўна, настаўнік  нямецкай мовы, кіраўнік музея ДУА «Глыбачанская дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Б.І.Юркіна Ушацкага раёна» Віцебскай вобласці

Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў праз далучэнне да гiсторыi сваёй малой радзімы. Стварэнне праектных інтэрнэт-рэсурсаў

 Радзецкая Ірына Яўгеньеўна, настаўнік гісторыі ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма» Гродзенскай  вобласці

З вопыту работы арганізацыі археалагічных летнікаў

 Варганаў Валерый  Валер’евіч, настаўнік  гісторыі  і грамадазнаўства  ДУА «Ворнаўская сярэдняя школа Кармянскага раёна» Гомельскай вобласці

«Сем крокаў да вытокаў»

Понравилась статья?

Поделитесь: