Метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў
20 снежня 2022 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбылося апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне метадычнага аб’яднання краязнаўцаў.
Методаб’яднанне прайшло ў анлайн рэжыме ў форме семінара па тэме «Эфектыўныя практыкі праектнай краязнаўчай дзейнасці».
У рабоце методаб’яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб’яднання (усяго 20 чалавек).
У рамках пасяджэння быў разгледжаны дзейсны педагагічны вопыт у рамках праектнай краязнаўчай дзейнасці: геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы і геакраязнаўчыя праекты як перспектыўныя накірункі краязнаўчай работы; реалізацыя краязнаўчых праектаў у аб’яднаннях па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю, на ўроках і пазаўрочнай дзейнасці.
На методаб’яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:
Полюховіч Андрей Мікалаевіч, настаўнік геаграфіі ДУА «Сярэдняя школа № 1 в. Копішча» Мінскага раёна. Відэо
Каўцэвіч Марыя Генадзьеўна, метадыст ДУА «Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж». Прэзентацыя
Дылюк Андрэй Аляксандравіч, педагог дадатковай адукацыі ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі». Даклад
Зенава Таццяна Васільеўна, настаўнік гісторыі ДУА «Гімназія № 15 г. Мінска». Даклад
Кутынка Аляксандра Аляксандравіч, метадыст ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі». Прэзентацыя. Даклад