Метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў «Рэгіянальны патэнцыял краязнаўчай дзейнасці»

16 лютага 2023 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне метадычнага аб’яднання краязнаўцаў.

Методаб’яднанне прайшло ў анлайн рэжыме ў форме дыялогавай пляцоўкі «Рэгіянальны патэнцыял краязнаўчай дзейнасці».

У рабоце методаб’яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб’яднання, а таксама аматары краязнаўчай дзейнасці (усяго 43 чалавекі).

Работа дыялогавай пляцоўкі была накіравана на выяўленне эфектыўнага метадычнага і педагагічнага вопыту краязнаўчай дзейнасці ўдзельнікаў методаб’яднання для наступнага ўключэння іх у праграму правядзення методаб’яднанняў.

У рамках правядзення дыялогавай пляцоўкі, кожны яе ўдзельнік акцэнтаваў увагу на сваім уласным вопыце, які можа быць прадстаўлены ў рамках правядзення методаб’яднанняў па зададзеных тэмах у 2023 годзе (у адпаведнасці з планам работы рэспубліканскага метадычнага аб’яднання на 2023 год).

Понравилась статья?

Поделитесь: