Рэспубліканскі агляд-конкурс краязнаўчых выданняў

Рэспубліканскі агляд-конкурс краязнаўчых выданняў праводзіўся ва ўстановах адукацыі з лютага па красавік 2025 года.

Конкурс праводзіўся ў мэтах павышэння эфектыўнасці краязнаўчай дзейнасці ўстаноў адукацыі як адукацыйнай прасторы і рэсурса ў патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актывізацыю выдавецкай дзейнасці, прэзентацыю і стварэнне «капілкі вопыту» краязнаўчай работы ўстаноў адукацыі.

У аглядзе-конкурсе прымалі ўдзел творчыя педагагічныя калектывы, асобныя педагагічныя работнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На конкурс прадстаўляліся друкаваныя і электронныя выданні па намінацыях: «Даведачныя выданні», «Інфармацыйна-папулярныя выданні», «Краязнаўчыя зборнікі».

«Даведачныя выданні» ‑ выданні, якія змяшчалі звесткі навуковага, даследчага і / або прыкладнога характару, размешчаныя ў зручным для выкарыстання парадку(бібліяграфічныя даведнікі аб выбітных асобах малой радзімы, даведнікі вандроўніка; слоўнікі і іншыя даведачныя выданні).

«Інфармацыйна-папулярныя выданні» ‑ змяшчалі краязнаўчыя матэрыялы ўласных даследаванняў, прызначаныя для задавальнення інтарэсаў шырокага кола чытачоў (краязнаўчыя нарысы, альманахі, хронікі, краязнаўчыя часопісы, альбомы і іншыя выданні).

«Краязнаўчыя зборнікі» ‑ выданні краязнаўчых даследаванняў малой радзімы (манаграфіі, зборнікі артыкулаў, навуковыя і метадычныя дапаможнікі, краязнаўчыя маршруты і іншыя выданні).

На рэспубліканскі этап конкурсу было даслана 115 выданняў.

Каталог

Пераможцы, прызёры і лаўрэаты рэспубліканскага этапу агляду-конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Спіс пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў агляду-конкурсу

Понравилась статья?

Поделитесь: