Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў

У мэтах удасканалення прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў у  вобласці краязнаўчай дзейнасці 28 сакавіка б.г. адбылося пасяджэння рэспубліканскага метадычнага аб’яднання краязнаўцаў (далей – методаб’яднанне).

Пасяджэнне методаб’яднання прайшло ў анлайн рэжыме ў форме дыялогавай пляцоўкі па тэме «Этнакультурная спадчына: падыходы ў арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі».

У рамках пасяджэння методаб’яднання былі разгледжданы актуальныя падыходы ў арганізацыі работы ўстаноў адукацыі па ўключэнні дзяцей і  моладзі ў этнаграфічныя даследаванні малой радзімы, прадстаўлены эфектыўныя педагагічныя практыкі ўстаноў адукацыі розных рэгіёнаў.

На методаб’яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:

Строкач Аляксанд Пятровіч, загадчык аддзела краязнаўства ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі»

Якшук Галіна Мікалаеўна, метадыст УА «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі»

Ярошка Таццяна Іосіфаўна, метадыст ДУДА «Лідскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства»

Марцэвіч Таццяна Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік музея «Вытокі» ДУА «Ёдкаўская сярэдняя школа» Лідскага раёна

Волкава Таццяна Ягораўна, педагог-арганізатар УА «Магілёўскі дзяржаўны індустрыяльны каледж»

Каралёва Алена Варер’еўна, намеснік дырэктара ДУА «Кароўчынская сярэдняя школа» Дрыбінскага раёна

Касабуцкая Валянціна Міколаеўна, настаўнік гісторыі ДУА «Зембінская сярэдняя школа Барысаўскага раёна»

МАТЭРЫЯЛЫ ПАСЯДЖЭННЯ МЕТАДЫЧНАГА АБ’ЯДНАННЯ

ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ

Понравилась статья?

Поделитесь: