Рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву»

Рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву» праводзіцца ва ўстановах адукацыі краіны з лютага па снежань 2025 года.

Мерапрыемствы акцыі праводзяцца з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы, сваёй сям’і і роду.

Арганізатарам мерапрыемстваў акцыі выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Да ўдзелу ў мерапрыемствах запрашаюцца творчыя калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі краіны, якія матываваны на заняткі краязнаўчай дзейнасцю.

У 2025 годзе праводзяцца наступныя мерапрыемствы.

Рэспубліканскі конкурс «Праз мінулае ў сучаснасць» ‒ па даследаванні гісторыі сваёй сям’і (роду), генэзісу свайго прозвішча; знаёмству з сямейнымі рэліквіямі, звычаямі і традыцыямі. Па выніках даследаванняў ствараецца ўласны радавод, генеалагічнае дасье на кожнага прадстаўніка роду, матэрыял па гісторыі сям’і (роду), матэрыял з апісаннем захаваных сямейных рэліквій, матэрыял антрапанімічных даследаванняў сям’і, роду.

Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка», накіраваны на актыўнае пазнанне спадчыны краіны праз розныя вандроўкі, экскурсіі і паходы ў складзе экскурсійных груп ці індывідуальна ў суправаджэнні дарослых. Па выніках навучэнцамі прадстаўляецца Дзённік вандроўніка і творчая работа «З алоўкам у вандроўку».

Пераможцы і прызёры заключнага этапу мерапрыемстваў акцыі будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.

Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».

Дадатковую інфармацыю можна даведацца па тэлефоне 8017 3200633, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Понравилась статья?

Поделитесь: