Рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня геалогія»

21 сакавіка 2023 года адбылася рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня ‑ геалогія».

Рэспубліканская канферэнцыя арганізавана Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Навукова-вытворчага цэнтру па геалогіі.

На рэспубліканскай канферэнцыі былі прадстаўлены 22 даследчыя праекты геалагічнай тэматыкі.

Праекты навучэнцаў былі накіраваны на геалагічнае даследаванне малой радзімы па накірунках «Ахова і рацыянальнае выкарыстанне прыроднай спадчыны краю» і «Геалагічная спадчына малой радзімы».

Па выніках рэспубліканскай канферэнцыі былі вызначаны пераможцы і прызёры.

У намінацыі «Ахова і рацыянальнае выкарыстанне прыроднай спадчыны краю» пераможцам вызначана Тазіева Сафія, навучэнка ДУА «Гімназія № 5 г. Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе».

У намінацыі «Геалагічная спадчына малой радзімы» пераможцам вызначаны Рымша Дзяніс, навучэнец ДУА «Тухавіцкая сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Пераможцы і прызёры канферэнцыі будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі рэспубліканскай канферэнцыі – сертыфікатамі арганізатараў.

З праектамі ўдзельнікаў рэспубліканскай канферэнцыі можна пазнаёміцца на платформе «Патрыёт.by».

СПІС пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай канферэнцыі

Понравилась статья?

Поделитесь: