
Рэспубліканскі агляд-конкурс краязнаўчых выданняў
Рэспубліканскі агляд-конкурс краязнаўчых выданняў праводзіцца ва ўстановах адукацыі з лютага па красавік 2025 года.
Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння эфектыўнасці краязнаўчай дзейнасці ўстаноў адукацыі як адукацыйнай прасторы і рэсурса ў патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі.
Арганізатарам агляду-конкурсу выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе запрашаюцца творчыя педагагічныя калектывы, асобныя педагагічныя работнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Намінацыі агляду-конкурсу:
«Даведачныя выданні» ‒ прадстаўляюцца выданні, якія змяшчаюць звесткі навуковага, даследчага і / або прыкладнога характару, размешчаныя ў зручным для выкарыстання парадку;
«Інфармацыйна-папулярныя выданні» ‒ прадстаўляюцца краязнаўчыя матэрыялы ўласных даследаванняў, якія прызначаныя для задавальнення інтарэсаў шырокага кола чытачоў;
«Краязнаўчыя зборнікі» ‒ прадстаўляюцца выданні краязнаўчых даследаванняў малой радзімы.
Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу агляду-конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8017 3200633, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.