
Рэспубліканскі фестываль юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі
27 сакавіка 2025 года прайшоў рэспубліканскі фестываль юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
Арганізатар рэспубліканскага фестывалю: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Мэта правядзення фестывалю: фарміраванне ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці, прэзентацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.
Удзельнікамі рэспубліканскага фестывалю сталі навучэнцы, пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
Напярэдадні, ў анлайн фармаце прайшоў першы тур заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Навучэнцы прадстаўлялі імправізаваную экскурсію «Музей у чамадане» па адной з трох тэм, выбранай журы конкурсу.
Падчас правядзення фестывалю прайшоў другі, заключны этап рэспубліканскага конкурсу музеяў устаноў адукацыі, дзе юныя экскурсаводы прэзентавалі аглядную экскурсію-рэкламу па свайму музею, знаёмілі з яго адметнасцямі і ўнікальнасцю.
У рамках праграмы фестывалю былі вызначаны лепшыя юныя экскурсаводы музеяў у 8 профілях: ваенна-гістарычным, агульнагістарычным, этнаграфічны, гістарычным манаграфічным, мастацкім, краязнаўчым, літаратурным і прыродазнаўчым.
Завяршыўся фестываль юных экскурсаводаў урачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, удзельнікаў – дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.