Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»
Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» праводзіцца ва ўстановах адукацыі з ліпеня па лістапад 2024 года.
Арганізатары: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У рамках праекта ў гэтым годзе запланавана правядзенне рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго».
Мэта правядзення конкурсу-турніру: фарміраванне ў моладзі патрыятычных якасцей, паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да даследавання жыцця і дзейнасці адметных асоб свайго краю, да пазнання гісторычнай, культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.
Да ўдзелу ў конкурсе-турніры запрашаюцца навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі ва ўзросце ад 14 гадоў.
У рамках конкурсу-турніру навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах праводзяць краязнаўчыя даследаванні жыцця і дзейнасці выбітных асоб свайго краю, выяўляюць матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці сваёй малой радзімы, якія можна ўмоўна аднесці да «страчанай спадчыны».
Па выніках даследавання ўдзельнікамі конкурсу-турніру ствараецца брашура «Дзівосы краю майго». У брашуры змяшчаецца матэрыял аб «топ-3» аб’ектах «страчанай спадчыны».
Навучэнцы – ўдзельнікі абласных і Мінскага гарадскога этапаў, якія атрымалі лепшы вынік прымуць удзел у рэспубліканскім этапе конкурсу-турніру, якія будзе складацца з 2-х тураў (тэарытычны і практычны).
Пераможцы і прызёры конкурсу-турніру ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі ўдзельнікаў Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Умовы правядзення рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8017 3200633, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.