РЭСПУБЛІКАНСКІ ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНЫ ПРАЕКТ ЗБЯРЫ БЕЛАРУСЬ У СВАІМ СЭРЦЫ»

Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» праводзіцца ва ўстановах адукацыі з ліпеня па лістапад 2025 года.

У рамках праекта праходзіць рэспубліканскі конкурс «Беларусь – мая Радзіма», які прысвечаны 80-ці годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (далей – рэспубліканскі конкурс).

Мэта правядзення конкурсу: фарміравання ў моладзі патрыятычных якасцей, паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да даследавання падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі малой радзімы.

У рамках конкурсу навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах праводзяць краязнаўчыя даследаванні аб’ектаў малой радзімы, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны (мемарыяльныя комплексы, помнікі, мемарыяльныя дошкі, магілы ахвяр фашызму, брацкія магілы і індывідуальныя пахаванні); вывучаюць звесткі аб земляках, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

Па выніках дзейнасці ствараецца брашура «Беларусь – мая Радзіма», у якой змяшчаецца матэрыял аб «топ-6» аб’ектах ваеннай гісторыі, а таксама земляках, якія зрабілі значны ўнёсак у Перамогу над фашызмам.

Рэспубліканскі этап конкурсу-турніру – камандны і будзе складацца з 2-х тураў (тэарытычны і практычны).

Пераможцы і прызёры конкурсу-турніру ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі ўдзельнікаў Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Понравилась статья?

Поделитесь: