Рэспубліканскі конкурс «Экспанат для музея»
У сакавіку 2022 года стартаваў рэспубліканскі конкурс «Экспанат для музея», які праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў патрыятычных каштоўнасных арыенціраў праз далучэнне да пошукава-даследчай краязнаўчай дзейнасці.
У конкурсе прымаюць удзел як асобныя навучэнцы, так і калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей.
У рамках конкурсу навучэнцы працуюць з музейнымі прадметамі (рэчавымі, пісьмовымі/аўдыявізуальнымі), знойдзенымі за апошнія тры гады падчас экспедыцый, экскурсій, паходаў, падарожжаў, якія праводзіліся як з мэтай выяўлення і збору прадметаў музейнага значэння, так і з культурна-адукацыйнай і асветніцкай мэтай і папоўнілі музеі (экспазіцыі музеяў) устаноў адукацыі.
Конкурс праводзіцца па намінацыях:
«Сведкі часу» (пісьмовы ці аўдыявізуальны музейны прадмет);
«Таямніца ў рэчах» (рэчавы музейны прадмет).
Пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
УМОВЫ правядзення рэспубліканскга конкурсу «Экспанат для музея»