Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка»

У снежні 2023 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка».

Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка» праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі Я гэты край Радзімаю заву» ва ўстановах адукацыі краіны з лютага па снежань 2023 года.

Конкурс праводзіўся з мэтай фарміравання патрыятычных пачуццяў у навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў двух катэгорыях: 1-4 класы, 5-11 класы.

У рамках конкурсу навучэнцы індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп установы ўдзельнічалі ў экскурсіях/паходах, запаўнялі Дзённік вандроўніка, дзе адзначалі наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны розных рэгіёнаў краіны.

Сваімі ўражаннямі аб экскурсіях і паходах навучэнцы дзяліліся ў прадстаўленнай у выглядзе нататкі творчай рабоце «З алоўкам у вандроўку». Нататкі падрыхтаваныў інфармацыйна-публіцыстычным жанры і распавядае аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі і г.д.

На рэспубліканскі этап конкурсу было прадстаўлена 58 конкурсных работ.

Каталог работ рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка»

 Сярод навучэнцаў 1-4 класаў пераможцамі конкурсу вызначаны:

Ведрава Ганна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Пінска» Брэсцкай вобласці;

Пастэрнак Елісей, навучэнец ДУА «Пачатковая школа № 29 г. Мінска імя братоў Сянько»;

Юшкевіч Аляксей, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Бабруйска» Магілёўскай вобласці.

Сярод навучэнцаў 5-11 класаў пераможцамі конкурсу вызначаны:

Змачынскі Ілля, навучэнец ДУА «Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства» Мінскай вобласці;

Куневіч Ілля, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра» Гомельскай вобласці;

Ілюковіч Лізавета, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Ліды» Гродзенская вобласці.

Спіс пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў конкурсу 

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Віншуем пераможцаў і прызёраў!

Понравилась статья?

Поделитесь: