
Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка»
Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка» праводзіўся ва ўстановах адукацыі краіны з лютага па снежань 2024 года з мэтай далучэння навучэнцаў да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.
У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў двух катэгорыях: 1-4 класы, 5-11 класы.
У рамках конкурсу навучэнцы індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп удзельнічалі ў экскурсіях/паходах, запаўнялі Дзённік вандроўніка, дзе адзначалі наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны рэгіёна, а таксама прадстаўлялі творчую работу «З алоўкам у вандроўку» ‑ нататкі адной з экскурсіі/паходу (аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі і г.д.) у інфармацыйна-публіцыстычным жанры.
На рэспубліканскі этап конкурсу было прадстаўлена 80 конкурсных работ.
Пераможцамі конкурсу сталі:
Ва ўзроставай катэгорыі 1–4 класы
Шкоркін Іван, навучэнец УА «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра» Гомельскай вобласці.
Ва узроставай катэгорыі 5–11 класы
Мініч Ірына, навучэнка аб’яднання па інтарэсах ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі»;
Карповіч Арцём, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Мінска імя Д.М.Карбышава».
Віншуем пераможцаў конкурсу!
Вынікі рэспубліканскага конкурсу «Па старонках дзённіка вандроўніка»