Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі
Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі праводзіцца ва ўстановах адукацыі краіны ў перыяд з студзеня па красавік 2024 года.
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.
Арганізатарам конкурсу выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі краіны ва ўзроставай катэгорыі 13-18 гадоў.
У рамках конкурсу юныя экскурсаводы прадстаўляюць прэзентацыю ў форме агляднай экскурсіі па музеі сваёй установы адукацыі.
На рэспубліканскім этапе ўдзельнікам конкурсу таксама прапануецца прыняць удзел у другім туры і прадставіць імправізаваную экскурсію «Гісторыя аднаго экспаната».
Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Умовы рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі
Дадатковая інфармацыя аб ўдзеле ў конкурсе па тэлефоне 8017 3200633 (аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»).