Рэспубліканскі конкурс юных геолагаў

Рэспубліканскі конкурс юных геолагаў праводзіцца з 15 сакавіка па 3 красавіка 2024 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай выхавання ў навучэнцаў павагі да прыроднай спадчыны роднага краю і беражлівых адносін да яго багаццяў.

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы, якія папярэдне зарэгістраваліся на платформе «Патриот.by».

Конкурс праводзіцца ў тры туры: адборачны, практычны і заключны.

Першы тур (адборачны) пройдзе 15 сакавіка 2024 года з 11.00 да 12.00, дзе ўдзелькам конкурсу неабходна будзе выканаць тэставыя заданні.

Спасылка з доступам да тэста будзе размешчана на платформе «Патриот.by» за гадзіну да пачатку тэста ў (у 10.00 гадзін). Заданні будуць адкрыты з 11 гадзін. Па заканчэнні часу (у 12 гадзін) доступ да тэста будзе адмоўлены. Па выніках першага тура, 30 навучэнцаў, якія набяруць вышэйшы бал, будуць адабраны для ўдзелу ў другім туры конкурсу.

Другі тур (практычны) (адборачны) адбудзецца з 18 па 27 сакавіка 2024 года. Заданні да практычнага тура будуць высланы на электронную скрыню кожнаму яго ўдзельніку ў дзень пачатку тура, 18 сакавіка да 14.00.

Выніковыя конкурсныя матэрыялы ўдзельнікі практычнага тура дасылаюцца на e-mail: krajaznaucy@mail.ru 27 сакавіка да 15.00. Работы, якія будуць дасланы пазней 15.00 разглядацца не будуць. Вынікі практычнага тура будуць размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/) 1 красавіка пасля 16.00.

Па выніках практычнага тура 10 удзельнікаў, якія набяруць найбольшую колькасць балаў, будуць адабраны для ўдзелу ў трэцім (заключным) туры конкурсу.

Трэці (заключны) тур пройдзе 3 красавіка 2024 года з 15.00 у форме «бліц-апытання» у анлайн фармаце на платформе zoom. Спасылка для падключэння будзе папярэдне даслана на электронныя скрыні ўдзельнікаў заключнага этапу конкурсу.

Рейтинг участников первого (отборочного) тура Республиканского конкурса юных геологов

Понравилась статья?

Поделитесь: