Рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў
17-18 красавіка 2024 года ў горадзе Гродна прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Развіццё школьнага краязнаўства: рэсурсы, праекты, выхаваўчыя практыкі».
У рабоце рэспубліканскага форуму прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных устаноў сістэмы культуры і грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – арганізатары краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі.
Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне рэспубліканскага форуму адбылося ў Новым замку Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Адкрыўся рэспубліканскі форум відэазваротам Намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубая Аляксандра Уладзіміравіча.
З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў рэспубліканскага форуму звярнуліся Ненартовіч Вольга Мікалаеўна, начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і Кітурка Юрый Віктаравіч, дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
На пленарным пасяджэнні былі заслуханы выступленні з тэмамі:
Кравец Аляксандры Яўгеньеўны, загадчыка аддела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства
Канцэптуальныя падыходы ў арганізацыі краязнаўчай дзейнасці і асаблівасці іх рэалізацыі ў сучасных умовах
Калаур Аксаны Аркадзьеўны, дырэктара ДУА «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства»
Сістэма краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці
Карнялюка Віталія Рыгоравіча, дацэнта кафедры турызму і культурнай спадчыны УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», кандыдата гістарычных навук
Даследчы спосаб пазнання вучнямі свайго краю. З вопыту шматгадовага супрацоўніцтва факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і школ вобласці
Лапеха Ігара Рыгоравіча, кіраўніка музейнай экспазіцыі «Брамы горада»
Спроба рэкаструкцыі гістарычнага цэнтра горада Ліды на 1940 год
Падчас правядзення рэспубліканскага форуму педагогамі былі прадстаўлены новыя краязнаўчыя праекты і выхаваўчыя практыкі па далучэнні навучэнцаў да краязнаўчай дзейнасці, адбылося абмеркаванне актуальных форм і метадаў арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі, прайшла прэзентацыя станоўчага педагагічнага вопыту ў краязнаўчым напрамку ўстаноў адукацыі Гарадзеншчыны.
Таксама ўдзельнікі рэспубліканскага форуму пазнаёміліся з эфектыўным вопытам краязнаўчай работы Гімназіі № 1 імя Я.Ф.Карскага г. Гродна і Сярэдняй школы № 40 імя В.І.Крымко г. Гродна.