Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Музейная педагогіка ў дзейнасці: культурна-патрыятычнае выхаванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў»

Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Музейная педагогіка ў дзейнасці: культурна-патрыятычнае выхаванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў» прайшоў 7- 8 снежня 2023 года на базе музеяў устаноў адукацыі г. Полацка і г. Наваполацка Віцебскай вобласці.

Арганізатарамі рэспубліканскага семінара выступілі:

Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;

Віцебскі абласны палац дзяцей и моладзі;

упраўленне па адукацыі Полацкага раённага выканаўчага камітэта;

аддзел па адукацыі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта.

Рэспубліканскі семінар праводзіўся з мэтай трансляцыі эфектыўных форм і метадаў работы кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі па культурным і патрыятычным выхаванні навучэнцаў, прэзентацыі станоўчага вопыту музейнай дзейнасці ўстаноў адукацыі рэгіёнаў.

У рэспубліканскім семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных музеяў г. Полацка, педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі краіны – кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі, каардынатары музейнай справы ва ўстановах адукацыі ўсіх рэгіёнаў і горада Мінска, усяго каля 65 чалавек.

У рамках праграмы рэспубліканскага семінара прайшло пленарнае пасяджэнне, дзе былі акрэслены: пытанні выкарыстання патэнцыялу музейнай педагогікі ў выхаванні грамадзянскіх і патрыятычных якасцей навучэнцаў ва ўстановах адукацыі Віцебскай вобласці, Полацкага раёна і г. Наваполацка; формы музейнай камунікацыі  Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка з музеямі ўстаноў адукацыі; адметнасці праектнай музейнай дзейнасці ўстаноў адукацыі, а таксама  асаблівасці нарматыўна-заканадаўчай базы дзейнасці музеяў.

 Удзельнікі семінара пазнаёміліся з  вопытам стварэння музея «Гісторыя кадэцкага вучылішча» ДУА «Полацкае кадэцкае вучылішча», а таксама з эфектыўнымі практыкамі ў дзейнасці музеяў устаноў адукацыі г.  Полацка і г. Наваполацка: ДУА  «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка»,  ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Наваполацка»,  ДУА  «Сярэдняя школа № 2 імя Яўгеніі Анатольеўны Трапезнікавай г. Наваполацка».

На семінары была арганізавана выстава школьных музеяў, дзе  прадстаўлена  панарама вопыту работы музеяў устаноў адукацыі  Полацкага раёна і г.  Наваполацка.

Праграмма рэспубліканскага семінара

Зборнік матэрыялаў рэспубліканскага семінара

Понравилась статья?

Поделитесь: