Рэспубліканскі турнір знаўцаў «Пазнай свой край»

Заключны этап рэспубліканскага турніру знаўцаў «Пазнай свой край» праведзены ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства 13-14 снежня 2023 года.

Турнір праводзіўся ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі патрыятычных якасцей і паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да пазнання гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны роднага краю.

Арганізатары турніру:

Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікамі заключнага этапу рэспубліканскага турніру былі 7 зборных каманд абласцей і г. Мінска, якія сфарміраваны па выніках папярэдніх раённых і абласных (Мінскага гарадскога) этапаў.

У рамках турніру навучэнцы прадэманстравалі свае краязнаўчыя веды падчас тэарытычнага тура ў форме інтэлект-буквара і 3х5, а таксама ўменні юнага экскурсавода-знаўцы ў працэсе падрыхтоўкі і прэзентацыі экскурсіі-імправізацыі на практычным туры.

Каманды паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і глубокія веды па часам малавядомым дастапомнасцям рэгіёнаў Беларусі.

Галоўным практычным вынікам мерапрыемства стала папярэдняе, падчас правядзення першага этапу, краязнаўчае даследаванне і распрацоўка навучэнцамі аб’яднанняў па інтарэсах брашур, ў якіх змешчаны матэрыял аб найбольш значных гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцях малой радзімы юных даследчыкаў.

Рэспубліканскім арганізацыйным камітэтам адзначана змястоўнасць матэрыялу, выбар цікавых фактаў пры апісанні аб’ектаў і неардынарны падыход да афармлення брашур.

Дадзеныя брашуры маюць важнае значэнне ў далейшым пры вывучэнні гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны і папулярызацыі яе адметнасцей.

Брашуры Брэсцкай вобласці

  1. Столінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі (дастапомнасці Столінскага раёна)
  2. Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна (дастапомнасці Баранавіцкага раёна)
  3. Гімназія г. Белаазёрска (дастапомнасці Бярозаўскага раёна)
  4. Сярэдняя школа в. Страдзеч імя М.Е.Зайца Брэсцкага раёна (дастапомнасці Брэсцкага раёна)
  5. Сярэдняя школа № 8 г. Кобрына (дастапомнасці Кобрынскага раёна)
  6. Пінкавіцкая сярэдняя школа Пінскага раёна (дастапомнасці Пінскага раёна)

Брашуры Віцебскай вобласці

  1. Палац дзяцей і моладзі г. Наваполацка (дастапомнасці Наваполацкага раёна)
  2. Узмёнская базавая школа Міёрскага раёна (дастапомнасці Міёрскага раёна)
  3. Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі (дастапомнасці г. Віцебска)
  4. Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі (дастапомнасці Полацкага раёна)
  5. Сярэдняя школа № 1 г. Паставы (дастапомнасці Пастаўскага раёна)
  6. Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы (дастапомнасці Докшыцкага раёна)

Брашуры Гомельскай вобласці

  1. Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа (дастапомнасці г. Гомеля)
  2. Глінішчанская сярэдняя школа імя І.П.Мележа Хойнікскага раёна (дастапомнасці Хойнікскага раёна)
  3. Мышанская сярэдняя школа Петрыкаўскага раёна (дастапомнасці Петрыкаўскага раёна)
  4. Гімназія № 8 імя В.І.Казлова г. Жлобіна (дастапомнасці Жлобінскага раёна)
  5. Сярэдняя школа № 1 г. Ельска (дастапомнасці Ельскага раёна)
  6. Гімназія г.п. Брагіна (дастапомнасці Брагінскага раёна)

Брашуры Гродзенскай вобласці

  1. Алекшыцкая сярэдняя школа Бераставіцкага раёна (дастапомнасці Бераставіцкага раёна)
  2. Сярэдняя школа № 3 г. Ваўкавыска (дастапомнасці Ваўкавыскага раёна)
  3. Сярэдняя школа № 7 г. Навагрудка (дастапомнасці Навагрудскага раёна)
  4. Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (дастапомнасці Гродзенскага раёна)
  5. Сярэдняя школа № 5 г. Слонім (дастапомнасці Слонімскага раёна)
  6. Навагрудскі дзяржаўны каледж (дастапомнасці Навагрудскага раёна)

Брашуры Магілёўскай вобласці

  1. Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж (дастапомнасці Бабруйскага раёна)
  2. Лабанаўская базавая школа Чэрыкаўскага раёна (дастапомнасці Чэрыкаўскага раёна)
  3. Магілёўскі каледж мастацтваў (дастапомнасці раёнаў Магілёўскай вобласці)
  4. Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж (дастапомнасці г. Магілёва)
  5. Сацыяльна-гуманітарны каледж УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» (дастапомнасці раёнаў Магілёўскай вобласці)
  6. Сярэдняя школа № 27 г. Магілёва (дастапомнасці г. Магілёва)

Брашуры Мінскай вобласці

  1. Ванелевіцкая сярэдняя школа Капыльскага раёна (дастапомнасці Капыльскага раёна)
  2. Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно (дастапомнасці Бярэзінскага раёна)
  3. Сярэдняя школа № 6 г. Жодзіна (дастапомнасці г. Жодзіна)
  4. Зенькавіцкая базавая школа імя А.І.Якімовіча Уздзенскага раёна (дастапомнасці Уздзенскага раёна)
  5. Гімназія г. Лагойска (дастапомнасці Лагойскага раёна)
  6. Падлеская сярэдняя школа Слуцкага раёна (дастапомнасці Слуцкага раёна)

Брашуры г. Мінска

  1. ДУА «Сярэдняя школа № 142 г. Мінска» (дастапомнасці Заводскага раёна г. Мінска)
  2. ДУА «Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г. Мінска» (дастапомнасці Ленінскага раёна г. Мінска)
  3. ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мінска імя У.І.Шчэрбацэвіча» (дастапомнасці Маскоўскага раёна г. Мінска)
  4. ДУА «Гімназія № 9 г. Мінска імя Д.М.Манкевіча» (дастапомнасці Першамайскага раёна г. Мінска)
  5. ДУА «Гімназія № 31 г. Мінска імя К.Т. Мазурава» (дастапомнасці Фрунзенскага раёна г. Мінска)
  6. ДУА «Сярэдняя школа № 35 г. Мінска імя Героя Савецкага Саюза Д.Азізава» (дастапомнасці Цэнтральнага раёна г. Мінска)

Таксама для ўдзельнікаў турніру была падрыхтавана цікавая адукацыйная экскурсійная праграмма па трох накірунках:

накірунак «Прыродная спадчына» ‒ праграма «Вандроўка ў экамір» (Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства);

накірунак «Гістарычная спадчына» ‒ праграма «Подзвігу народа жыць у стагоддзях» (Дзяржаўны музей гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь);

накірунак «Культурная спадчына» ‒ праграма «Мінск – культурная сталіца Беларусі».

Па выніках двух тураў турніру пераможцам вызначана каманда «Сталічныя краязнаўцы», г. Мінск (1 месца),

прызёрамі – каманда «Берасцея», Брэсцкая вобласць (2 месца)

каманда «Віцьбічы», Віцебская вобласць (3 месца).

Пераможцы і прызёры заключнага этапу турніру адзначаны дыпломамі і прызамі, удзельнікі – дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Таксама прызамі арганізатараў адзначаны лепшыя каманды асобна па выніках тэарытычнага і практычнага тураў.

Па выніках адкрытага галасавання былі вызначаны 3 лепшыя брашуры, аўтары якіх таксама адзначаны прызамі арганізатараў:

Сірож Ангеліна, навучэнка аб’яднання па інтарэсах Гімназіі № 36 г. Гомеля імя І.Мележа;

Багдановіч Ульяна, навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Вандроўнік» Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Віцебскай вобласці;

Камароўская Ксенія, навучэнка аб’яднання па інтарэсах Сярэдняй школы № 2 г. Беразіно Мінскай вобласці.

Віншуем пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага турніру!

Жадаем усім удзельнікам і далей цікавіцца, вывучаць і ганарыцца сваёй роднай спадчынай!

Фотаальбом мерапрыемства

Понравилась статья?

Поделитесь: