Рэспубліканскі краязнаўчы форум

19 красавіка 2022 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў вочна-дыстанцыйным рэжыме прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Адукацыйны патэнцыял краязнаўчай дзейнасці: спалучэнне тэорыі і практыкі».

У рабоце рэспубліканскага форуму прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускай Праваслаўнай Царквы, дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – арганізатары краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі, а таксама прадстаўнікі ўстаноў дадатковай адукацыі Расійскай Федэрацыі (70 чалавек падключылася да пляцоўкі форуму).

Адкрыў рэспубліканскі форум Тамільчык Эдуард Валянцінавіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На пленарным пасяджэнні рэспубліканскага форуму выступілі з тэмамі:

Актуальныя аспекты краязнаўчай дзейнасці: рэаліі і перспектывы
Кравец Аляксандра Яўгеньеўна,
загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства

Ваенна-патрыятычнае выхаванне як трэнд сучаснай сістэмы адукацыі дзяцей і моладзі
Катовіч Наталля Канстанцінаўна, начальнік упраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай работы Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук

Дзейнасць цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры па зберажэнні культурна-гістарычнай спадчыны роднага краю
Падліпская Зоя Іванаўна, дырэктар Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай царквы

Дзейнасць цэнтра па ўвекавечанні памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
Госцеў Аляксандр Віктаравіч,
дырэктар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння

Міжрэгіянальная экспедыцыя школьнікаў «Во имя жизни» (рэканструкцыя партызанскай выратавальнай аперацыі «Дзеці» 1942 года на тэрыторыі Смаленскай і Цвярской абласцей
Малахаў Міхаіл Іванавіч, дырэктар Смаленскай абласной дзяржаўнай бюджэтнай установы дадатковай адукацыі «Дзіцяча-юнацкі цэнтр турызму, краязнаўства і спорту»

Шляхі ўзаемадзеяння краязнаўчай газеты і педагогаў-краязнаўцаў
Гальпяровіч Максім Навумавіч
, галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты»

Скарбонка гістарычнай памяці. У дапамогу краязнаўцам
Радзікевіч Анастасія Віктараўна, намеснік дырэктара па маркетынгу рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»

Сацыяльны праект грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці ў сферы краязнаўства «Жывая гісторыя»
Смірнова Элада Уладзіміраўна,
загадчык метадычнага аддзела муніцыпальнай бюджэтнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму і экскурсій» г. Бранска

У рамках праграмы рэспубліканскага форуму адбылося абмеркаванне актуальных форм і метадаў арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі, прэзентацыя станоўчага педагагічнага вопыту ў гэтым напрамку розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

ПРАГРАМА РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФОРУМУ

ЗБОРНІК МАТЭРЫЯЛАЎ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФОРУМУ

Понравилась статья?

Поделитесь: