Вынікі конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» 2022 г.
У снежні 2022 года падведзены вынікі конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» ‑ «Славутыя роды краю майго» і «Па старонках Дзённіка вандроўніка».
РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС «СЛАВУТЫЯ РОДЫ КРАЮ МАЙГО» быў накіраваны на далучэнне навучэнцаў да даследавання знакамітых родаў малой радзімы (іх гісторыі ў асобах і справах, іх уплыву на палітычнае і (ці) сацыяльнае жыццё, унёсак у станаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і (альбо) у культурна-гістарычную спадчыну).
Конкурс праходзіў у двух намінацыях: «Повязь часоў: лёсы ў гісторыі» і «Нам засталася спадчына».
На конкурс у намінацыі «Повязь часоў: лёсы ў гісторыі» навучэнцамі прадстаўляўся даследчы матэрыял, які адлюстроўваў гісторыю родаў, што пражывалі ў дадзенай мясцовасці, іх жыццё і дзейнасць.
У намінацыі «Нам засталася спадчына» удзельнікі конкурсу даследавалі культурна-гістарычную спадчыну, якую аставілі знакамітыя роды малой радзімы, а таксама звязаныя са славутымі родамі традыцыі, звычаі, легенды і паданні.
У конкурсе ў двух намінацыях прынялі ўдзел 99 работ, прадстаўленых навучэнцамі з усіх рэгіёнаў краіны.
ПЕРАМОЖЦАМІ конкурсу ў намінацыі «ПОВЯЗЬ ЧАСОЎ: ЛЁСЫ Ў ГІСТОРЫІ» сталі:
Рабцава Ксенія, Дубовік Анастасія, навучэнкі ДУА «Дараганаўская сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнікі: Аўдзейчык Валянціна Ігнацьеўна, Гоцін Мікалай Яўгеньевіч);
Шпетная Рыта, навучэнка ДУА «Новадзевяткавіцкая сярэдняя школа» Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Ракуць Таццяна Пятроўна).
ПЕРАМОЖЦАМІ конкурсу ў намінацыі «НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА» сталі:
Кацуба Валерый, Хвалько Марыя, навучэнцы ДУА «Крачоўская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Мініч Віктар Рыгоравіч);
Смаленская Анастасія, навучэнка ДУА «Вішнеўская сярэдняя школа» Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Тумаш Нэлі Імпалітаўна).
РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС «ПА СТАРОНКАХ ДЗЁННІКА ВАНДРОЎНІКА» праводзіўся з мэтай актыўнага далучэння навучэнцаў да турысцка-экскурсійнай дзейнасці.
Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічалі ў экскурсіях/паходах, запаўнялі Дзённікі вандроўніка, у якім фіксавалі наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.
У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі ў двух катэгорыях: 1-4 класы, 5-11 класы.
На рэспубліканскі этап конкурсу было прадстаўлена 117 работ у намінацыях «З алоўкам у вандроўку», «Убачанае ў пікселях».
У намінацыі «З алоўкам у вандроўку» прадстаўляліся творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі і г.д.
Удзельнікі конкурсу намінацыі «Убачанае ў пікселях» наведвалі падчас экскурсіі/паходу памятныя мясціны, рабілі фотаздымкі, відэазамалёўкі на любы лічбавы носьбіт і размяшчалі ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #рцэкРБ #конкурс #дзённік_вандроўніка, дапаўняючы кароткім апісаннем зафіксаванай падзеі.
ПЕРАМОЖЦАМІ конкурсу ў намінацыі «З АЛОЎКАМ У ВАНДРОЎКУ» сталі:
у катэгорыі 1-4 класы:
Бакацюк Ніка і Серадзюк Ілля, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Кобрына» Брэсцкай вобласці (кіраўнікі: Елісеева Ірына Уладзіміраўна, Казакова Людміла Уладзіміраўна).
у катэгорыі 5-11 класы:
Якуць Яна, навучэнка ДУА «Зенькавіцкая базавая школа імя А.І.Якімовіча Уздзенскага раёна» Мінскай вобласці (кіраўнік Тоўстая Людміла Мікалаеўна).
ПЕРАМОЖЦАМІ конкурсу ў намінацыі «УБАЧАНАЕ Ў ПІКСЕЛЯХ».
у катэгорыі 1-4 класы:
Печкуроў Аляксандр, навучэнец ДУА «Гімназія № 7 г. Мінска» (кіраўнік Адамушка Ірына Мікалаеўна)
у катэгорыі 5-11 класы:
Васілеўская Кацярына, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Ліды» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Валынец Кацярына Вячаславаўна)
СПІС ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРЫЗЁРАЎ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ «СЛАВУТЫЯ РОДЫ КРАЮ МАЙГО»
СПІС ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРЫЗЁРАЎ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ «ПА СТАРОНКАХ ДЗЁННІКА ВАНДРОЎНІКА»
Каталог конкурсных проектоў рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка»
Каталог конкурсных проектоў рэспубліканскага конкурсу «Славутыя роды краю майго»