
XXXII ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
6-7 верасня 2025 г. у г. Лідзе прайшоў XXXII Дзень беларускага пісьменства. У рамках мерапрыемстваў свята адбылася прэзентацыя інтэрактыўнай пляцоўкі музеяў устаноў адукацыі «Мы шануем. Памятаем. Ганарымся» (далей – пляцоўка).
Арганізатар літаратурнай пляцоўкі: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У ходзе мерапрыемства была прэзентавана дзейнасць музеяў устаноў адукацыі Брэсцкай, Мінскай, Гродзенскай абласцей і г. Мінска. Юныя экскурсаводы пазнаёмілі гасцей свята з накірункамі работы музеў па захаванні гістарычнай спадчыны свайго краю. У інтэрактыўнай форме прадставілі ўнікальныя музейныя прадметы, якія ўвасаблялі падзеі Вялікай Айчыннай вайны на дадзенай тэрыторыі, жыццё і дзейнасць пісьменнікаў і паэтаў малой радзімы.
У рамках мерапрыемства былі прадстаўлены:
экспазіцыя «У сэрцы ты ў кожнага, Перамога!» школьнага Музея баявой славы 174-го стрелковага палка 20-й стралковай Баранавіцкай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа вёскі Здзітава» Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці
– Творчая хвілінка франтавога гонару і славы «Памяць скрозь дзесяцігоддзі»
– Віктарына «Пяць ключоў ад рэчмяшка салдата»
– Настольная гульня «Гаворачыя помнікі Бярозаўскага раёна»
экспазіцыя «Ад сэрца да слова: свет Івана Муравейкі» гістарычнага музея «Вытокі» ДУА «Тальская сярэдняя школа імя І.А.Муравейка»
– Інтэрактыўныя гульні: «Мураўіная сцяжынка», «Паэтычны пазл», «Збяры вокладку – адчуй гісторыю», «Загадкі ад дзеда Івана»
экспазіцыя «На лініі жыцця Анатоля Кузьмічова» народнага ваенна-гістарычнага «Музея баявой Славы Астрашыцкага Гарадка» ДУА «Астрашыцка-Гарадоцкая сярэдняя школа»
– Інтэрактыўныя гульні: «Складзі пазл – пазнай кнігу», «Памяць праз радкі: пісьменнікі пра вайну»
экспазіцыя «Літаратурная Дзятлаўшчына» літаратурнага музея «На мяжы ўзгоркаў і раўнін» ДУА «Круцілавіцкая базавая школа» Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці
– Гульні: «Хто яны?», «Дзятлаўшчына ад а да я», пазлы «Літаратурная Дзятлаўшчына»
– Майстар-клас «Напішы буквіцу».
экспазіцыя «Наша памяць – памяць пакаленняў» краязнаўчага музея «Спадчына» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Ліды» Гродзенскай вобласці
– Інтэрактыўная гульня «г. Ліда ў гады вайны» (пазлы па фатаграфіях);
– анлайн-гульня «Лідчына партызанская» па дзеяннях партызанскіх лідскіх падпольшчыкаў;
– крыжаванка «Партызанскі рух».
экспазіцыя «Слова, народжанае на Навагрудскай зямлі» ваенна-гістарычнага музея «Зямля бацькоў – зямля святая» ДУА «Шчорсаўская сярэдняя школа» Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці
– прэзентацыя інтэрактыўнай карты «Навагрудчына ў біяграфіі пісьменнікаў»;
– настольныя гульні: «Навагрудчына», «Наша Беларусь».
экспазіцыя «Па слядах «СМІРНАЙ» мемарыяльнага музея героя Савецкага Саюза разведчыка К.С.Гнедаша і радысткі К.Т.Давідзюк ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Слоніма» Гродзенскай вобласці
– Майстар-клас «Перадача тэлеграмы»
экспазіцыя «Імені Рымы будзем дастойны!» «Музея гісторыі адукацыі Заводскага раёна горада Мінска» гістарычнага (агульнагістарычнага) профіля ДУА «Гімназія № 25 імя Рымы Шаршнёвай г. Мінска»
– Літаратурна-мастацкая кампазіція «У 17 дзявочых гадоў»
– Майстар-клас «Пісьмо з фронту»
– Творчая лабараторыя «Газета Перамогі»
Работа літаратурнай пляцоўкі была высока ацэнена ўдзельнікамі і ганаровымі гасцямі свята.
Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства дзякуе навучэнцам і педагагічным работнікам, кіраўнікам устаноў адукацыі і рэгіянальным каардынатарам за якасную падрыхтоўку да ўдзелу да свята.