Заключны этап рэспубліканскага конкурсу «Гонар краю майго»

Рэспубліканскі конкурс «Гонар краю майго» праводзіўся ва ўстановах адукацыі краіны з лютага па кастрычнік 2023 года.

Конкурс праведзены з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў і адказнасці за захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны краю.

У рамках конкурсу навучэнцы вылучалі і даследавалі адметнасці малой радзімы – «спадчыну», астаўленную землякамі ў розных сферах дзейнасці і ў розныя гістарычныя перыяды і вартыя таго, каб выклікаць гонар і павагу ў сучаснікаў.

У рэгіянальных этапах конкурсу прынялі ўдзел 190 устаноў адукацыі. На рэспубліканскі этап прадстаўлена 47 конкурсных работ, «аб’ектам гонару» якіх, сталі знакамітыя для свайго краю людзі, значныя архітэктурныя збудаванні, культурныя і прыродныя дастапомнасці.

Даведачна: Брэсцкая вобласць – 7, Віцебская – 12, Гомельская – 2, Гродненская – 6, Магілёўская – 7, Мінская – 6, г. Мінск – 7.

Каталог матэрыялаў рэспубліканскага конкурсу «Гонар краю майго» 

Рэспубліканскі этап праводзіўся ў два туры: папярэдні – завочны фармат і выніковы – вочны ў анлайн фармаце.

На папярэднім туры ў адпаведнасці з умовамі конкурсу рэспубліканскім журы разгледжаны матэрыялы пераможцаў і прызёраў абласных, Мінскага гарадскога этапаў і вызначаны ўдзельнікі выніковага тура.

На выніковым туры, які праведзены 14 лістапада, адбылася абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ.

Усяго на абарону было прадстаўлена 22 конкурсныя работы.

Праграма заключнага этапа рэспубліканскага конкурсу «Гонар краю майго» 

Пераможцы і прызёры конкурсу вызначаны па суме балаў папярэдняга і вынікованага тураў і ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (I, II, III ступенняў), дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў пераможцамі сталі:

Дземідовіч Кацярына, ДУА «Дзеркаўшчынская базавая школа Глубоцкага раёна» Віцебскай вобласці;

Трубачова Аляксандра і Трыгуб Вікторыя, ДУА «Сярэдняя школа № 90 г. Мінска імя В.І.Стэльмашонка».

Ва ўзроставай катэгорыі ад 15 гадоў пераможцамі сталі:

Мірановіч Святлана і Клапоў Ілля, ДУА «Сярэдняя школа № 23 г. Віцебска імя А.Р.Тувальскага»;

Навіцкая Аляксандра, ДУА «Падсвільская сярэдняя школа Глубоцкага раёна імя Героя Савецкага Саюза П.М.Казлова» Віцебскай вобласці.

Спіс пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу «Гонар краю майго»

Матэрыялы шэрагу работ удзельнікаў конкурсу папоўняць інфармацыйны рэсурс «Малая радзіма вялікіх людзей», які змешчаны на платформе «Патрыёт.by» (модуль «Лекцыйны матэрыял») і сайце Рэспубліканскага цэнтра (раздзел «Краязнаўства/Праекты»).

Віншуем пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу!

Понравилась статья?

Поделитесь: