
Вынікі рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў
17 красавіка 2025 года падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў, які праводзіўся ва ўстановах адукацыі нашай краіны з лістапада 2024 года па красавік 2025 года
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Конкурс праводзіўсяз мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца
На конкурс прадстаўляліся навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў трох намінацыях:
«Гісторыя роднага краю» (даследаваліся падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, тапаніміка і геральдыка);
«Культурная спадчына» (помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва)»;
«Геаграфічнае краязнаўства» (прыродныя асаблівасці рэгіёна)».
На рэспубліканскі этап конкурсу паступілі 128 работ з усіх рэгіёнаў краіны па дадзеных накірунках. На заключным этапе былі прадстаўлены 62 навуковыя праекты юных даследчыкаў.
ПЕРАМОЖЦАМІ конкурсу сталі:
у намінацыі «Гісторыя роднага краю»
Ермачкоў Мікіта, навучэнец ДУА «Лучынская базавая школа» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, кіраўнік Варыкава Святлана Іванаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Кірыковіч Анастасія, навучэнка ДУА «Печышчанская сярэдняя школа» Светлагорскага раёна Гомельскай вобласцi, кіраўнік Лецяга Алеся Мікалаеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
у намінацыі «Культурная спадчына»
Бурбліс Ксенія, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 39 імя І.Д.Лебедзева г. Гродна», кіраўнік Гедроіць Юлія Леанідаўна, настаўнік гісторыі
у намінацыі «Геаграфічнае краязнаўства»
Кармаза Лізавета, навучэнка ДУА «Гімназія № 5 г. Мінска імя Герояў сустрэчы на Эльбе», кіраўнік Стрыжыч Вольга Міхайлаўна, настаўнік біялогіі
Старадубаў Віктар, навучэнец ДУА «Рачэнская сярэдняя школа Любанскага раёна» Мiнскай вобласці, кіраўнік Лайко Кацярына Яўгенаўна, настаўнік геаграфіі