
Заключны тур рэспубліканскага конкурсу юных геолагаў
Рэспубліканскі конкурс юных геолагаў праводзіўся з 15 сакавіка па 3 красавіка 2024 года.
Конкурс праводзіўся з мэтай выхавання ў навучэнцаў павагі да прыроднай спадчыны роднага краю і беражлівых адносін да яго багаццяў.
У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі 8–11 класаў, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах геалагічнай накіраванасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Конкурс праводзіцца ў тры туры: адборачны, практычны і заключны.
У першым (адборачным) туры прынялі ўдзел 325 навучэнцаў, якія выконвалі тэставыя заданні на веданне геалагічных асаблівасцей Беларусі.
Па выніках першага тура, 30 навучэнцаў, якія набралі вышэйшы бал, былі адабраны для ўдзелу ў другім туры конкурсу.
Другі тур (практычны) складаўся з практычных заданняў. Удзельнікам конкурсу неабходна было правесці геалагічнае даследаванне сваёй малой радзімы, яе геамарфалагічных асаблівасцей і наяўнасці геалагічных працэсаў на тэрыторыі свайго пражывання.
Удзельнікамі трэцяга (заключнага) тура конкурсу, які прайшоў 3 красавіка б.г., сталі 10 лепшых юных геолагаў, набраўшыя найбольшую колькасць балаў у другім (практычным) туры конкурсу.
Заключны тур конкурсу праходзіў у форме «бліц-апытання» у анлайн фармаце. «Бліц-апытанне» складалася з пытанняў, якія адлюстроўвалі геалагічныя асаблівасці Беларусі (для ўсіх удзельнікаў былі аднолькавыя пытанні), а таксама юным геолагам неабходна было адказаць на пытанні па матэрыялах уласных практычных работ другога тура конкурсу.
ПЕРАМОЖЦАМІ КОНКУРСУ СТАЛІ:
Казанцава Вольга, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва імя М.Ц.Раманава»;
Шалкоўскі Аляксандр, навучэнец УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1»
Вынікі рэспубліканскага конкурсу юных геолагаў!