Бабенка Эрнст Міхайлавіч

Доктар тэхнічных навук, прафесар, рэктар УА ПДУ, узнагароджаны знакам «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» ДзяржНДІ электроднай прамысловасці. Уражэнец г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Багданава Надзея Аляксандраўна

Самы юны піянер-герой у СССР, узнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны – I і II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны I ступені». Імя Надзі Багданавай занесена ў Кнігу пашаны Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі імя Уладзіміра Ільіча Леніна. Уражэнка вёскі Авданькі Гродзенскага раёна.

Бас Радзівон Міхайлавіч

Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін г. Віцебска, заснавальнік міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Ураджэнец г. Віцебска.

Баўтрукевіч Станіслаў Іванавіч

Беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі, артапедыі і хірургіі, адзін з заснавальнікаў школы костна-пластычнай хірургіі ў Беларусі, член міжнароднага грамадства траўматолагаў-артапедаў. Уражэнец вёскі Масты Правыя Гродзенскай вобласці.

Бацанаў Цярэнцій Кірылавіч

Савецкі военачальнік, генерал-маёр. Уражэнец вёскі Вашчанкі Кармянскага раёна Гомельская вобласці.

Бацян Аляксей Мікалаевіч

Герой Вялікай Айчыннай вайны, камандзір разведвальна-дыверсійнай групы, знакаміты партызан «Алёша», легендарны разведчык-дыверсант, адзін з выратавальнікаў горада Кракава, адзін з заснавальнікаў спецпадраздзялення «Вымпел». Ураджэнец вёскі Чартавічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Белахвосцікаў Аляксандр Яфімавіч

Кіраўнік Віцебскага патрыятычнага падполля. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Уражэнец вёскі Альховік (Ляховік) Ліёзнінскага раёна.

Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч

Тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр заснавальнік прафесійнага беларускага тэатра. Уражэнец сядзібы Палівачы Глыбоцкага раёна.

Булацкі Рыгор Васільевіч

Вучоны, доктар гістарычных навук, прафесар, заснавальнік факультэта журналістыкі БДУ, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР. Уражэнец вёскі Мачулкі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

Булька Юозас Вінцэвіч

Каталіцкі святар, былы настаяцель касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Бумагін Іосіф Раманавіч

Франтавік, кулямётчык, Герой Савецкага Саюза. Загінуў закрыўшы сабой амбразуру. Уражэнец г. Гарадка Віцебскай вобласці.

Понравилась статья?

Поделитесь: