Галiноўская Нiна Васiльеўна

Пісьменніца, паэтэса. Уражэнка в.Вялiкiя Лазiцы Шклоўскага раёна.

Гальперын Барыс Міхайлавіч

У дзіцячым узросце быў узнагароджаны медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне». Уражэнец Вёскі Рыжковічы Шклоўскага раёна.

Гарэлік Аляксандр Аляксандравіч

Герой Савецкага Саюза, кіраўнік партызанскага атрада, камандзір 26 адкрытых баёў, аграном, дырэктар Навагрудскай школы механізацыі сельскай гаспадаркі. Уражэнец Вёскі Славунь (цяпер Славань) Гомельскай вобласці.

Генаў Мікалай Леанідавіч

Першабудаўнік г. Наваполацка, заслужаны трэнер БССР, заснавальнік наваполацкай школы водналыжнага спорту. Ураджэнец горада Полацка Віцебскай вобласці.

Германюк Мікалай Гаўрылавіч

Франтавік, змагаўся за вызваленне Варшавы і Прагі, удзельнік баёў за Берлін. На працягу прафесійнай дзейнасці ў мірны час назначаўся дырэкрарам некалькіх школ Слонімскага раёна. Уражэнец сяла Заруддзе Мануільскага раёна Хмяльніцкай вобласці.

Гірдзь Юлія Мартынаўна

Настаўніца, узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Леніна і  інш. Уражэнка вёскі Волкаўшчына Гарэцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Грамыка Віктар Аляксандравіч

Народны мастак Беларусі. У гады вайны быў членам падпольнай арганізацыі К.Заслонава ў Оршы, партызанам Смаленскага палка асобага прызначэння, рэдактарам газеты «Народныя мсціўцы», камісарам партызанскага атрада. Уражэнец вёскі Сенькава Магілёўскага раёна.

Губарэвіч Канстанцін Леонцьевіч

Савецкі і беларускі драматург, выкладчык і сцэнарыст, Член Саюза пісьменнікаў СССР. Уражэнец вёскі Радучы Магілёўскай вобласці.

Понравилась статья?

Поделитесь: