Лапаціна Таццяна Карнееўна

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, кіраўнік Азершчынскага народнага хору. Уражэнка вёскі Азершчына Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Лебедзева Анна Міхайлаўна

Капітан медыцынскай службы, урач-хірург медсанбата 95-й гвардзейскай Палтаўскай стралковай дывізіі, заслужаны ўрач БССР, Ганаровы грамадзянін горада Полацка. Уражэнка г. Мазыра.

Лебедзеў Іван Данілавіч

Палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец сяла Данілаўка Валгаградскай вобласці.

Лісаў Іван Іванавіч

Генерал, кандыдат гістарычных навук, узначальваў ваенную кафедру Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК УЛКСМ, федэрацыю парашутнага спорта СССР, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Уражэнец г. Віцебска.

Лягчылаў Аляксандр Кузьміч

Паэт-песеннік, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт. Ураджэнец вёскі Дворышча (зараз г. Мінск).

Ляшчынскі Адам Браніслававіч

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір батарэі самаходных установак СУ-122 1450-га самаходна-артылерыйскага палка, лейтэнант, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец вёскі Якубавічы Мінскага раёна.

Понравилась статья?

Поделитесь: