|
Макараў Пётр Кузьміч
Камандзір партызанскай брыгады імя К.Я. Варашылава Лідскай партызанскай зоны. Уражэнец сяла Крутчанская Байгора Усманскага раёна Ліпецкай вобласці. |
|
Манцэвіч Флор Данатавіч
Беларускі педагог, грамадскі дзеяч. Уражэнец аг. Іказнь Браслаўскага раёна. |
|
Маргевіч Вера Аляксандраўна
Палітрук роты лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна. Пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны II-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі. Уражэнка вёскі Гараны Лепельскага раёна. |
|
Маркаў Фёдар Рыгоравіч
Савецкі афіцэр, Герой Савецкага Саюза, у гады Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскай брыгады ім. Варашылава Вілейскай вобласці, палкоўнік. Уражэнец вёскі Качанішкі Пастаўскага раёна. |
|
Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч
Кулямётчык асобнага парашутна-дэсантнага палка, член складу абмежаваных войскаў у Рэспубліцы Афганістан. Уражэнец г. Магілёва. |
|
Мінкевіч Міхаіл Гаўрылавіч
Савецкі і беларускі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністр асветы. Уражэнец вёскі Гулічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. |
|
Міско Іван Якімавіч
Заслуджаны дзеяч мастацтваў Беларусі, скульптар, удзельнік рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаў і конкурсаў. Уражэнец вёскі Чэмеры Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. |
|
Морзан Уладзімір Осіпавіч
Хірург, кандыдат медыцынскіх навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі БССР, Заслужаны ўрач БССР. Уражэнец г. Заслаўе Мінскай вобласці. |