Макараў Пётр Кузьміч

Камандзір партызанскай брыгады імя К.Я. Варашылава Лідскай партызанскай зоны. Ураджэнец сяла Крутчанская Байгара Усманскага раёна Ліпецкай вобласці.

Манцэвіч Флор Данатавіч

Беларускі педагог, грамадскі дзеяч. Уражэнец аг. Іказнь Браслаўскага раёна.

Маргевіч Вера Аляксандраўна

Палітрук роты лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна. Пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны II-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі. Уражэнка вёскі Гараны Лепельскага раёна.

Маркаў Фёдар Рыгоравіч

Савецкі афіцэр, Герой Савецкага Саюза, у гады Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскай брыгады ім. Варашылава Вілейскай вобласці, палкоўнік. Уражэнец вёскі Качанішкі Пастаўскага раёна.

Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч

Кулямётчык асобнага парашутна-дэсантнага палка, член складу абмежаваных войскаў у Рэспубліцы Афганістан. Уражэнец г. Магілёва.

Мінкевіч Міхаіл Гаўрылавіч

Савецкі і беларускі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністр асветы. Ураджэнец вёскі Гулічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Міско Іван Якімавіч

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, скульптар, удзельнік рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаў і конкурсаў. Уражэнец вёскі Чэмеры Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Марзан Уладзімір Осіпавіч

Хірург, кандыдат медыцынскіх навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі БССР, Заслужаны ўрач БССР. Ураджэнец г. Заславля Мінскай вобласці.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: