Шакура Андрэй Трафімавіч

Удзельнік баёў Заходняга фронту, наступальнай аперацыі «Іскра» па прарыве блакады Ленінграда, Усходне-Прусскай наступальнай аперацыі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга, ордэнам Леніна, прысвоена званне Героя Сацыялістычнага труда. Уражэнец вёскі Міцькаўшчына Мсціслаўскага раёна.

Шаплыка Уладзімір Паўлавіч

Актыўны грамадскі і палітычны дзеяч, уражэнец г.п. Брагін.

Шмыга Іван Сцяпанавіч

Генерал, выкладчык агульнай тактыкі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, за час вайны  11 разоў персанальна адзначаны ў загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Уражэнец аграгарадка Дабраволя Свіслацкага раёна  Гродзенскай вобласці.

Шэйнкман Леў Сямёнавіч

Ваенны сувязіст, прайшоў ад Вязьмы да Балційска. Кіраўнік грамадзянскага аб’яднання «Беларускі саюз яўрэеў-інвалідаў і ветэранаў вайны, партызан і падпольшчыкаў». Уражэнец г. Віцебска.

Понравилась статья?

Поделитесь: