Спаборніцтвы па арыентаванні спартыўнаму Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі

З 17 па 19 верасня 2021 года адбыліся спаборніцтвы па арыентаванні спартыўнаму Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі!

 Ніякія ўмовы надвор'я не спынілі юных спартсменаў у барацьбе за першынство. На працягу двух дзён удзельнікі спаборніцтва спаборнічалі ў хуткасці на сярэдняй і спрынтарскай дыстанцыі.

У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - каманда Мінскай вобласці;
2 месца - каманда г. Мінск;
3 месца - каманда Брэсцкай вобласці.

Віншуем пераможцаў і жадаем новых перамог усім камандам-удзельніцам!

*арганізатар спаборніцтваў - Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. Мерапрыемства праводзілася з мэтай фарміравання ў моладзі станоўчых адносін да здаровага ладу жыцця, выяўленне мацнейшых спартсменаў для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.

Пратаколы ітаго спаборніцтваў па арыентаванні спартыўнаму Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: