8 ліпеня завяршыла працу летняя анлайн-школа «Юныя эколагі»

Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства ў перыяд з 29 чэрвеня па 8 ліпеня арганізаваў работу анлайн-школы "Юныя эколагі", далучыцца да заняткаў якой мог любы ахвочы. Усё, што для гэтага было неабходна - першапачатковы інтарэс і магчымасць выхаду ў інтэрнэт-прастору.

Навучэнцам анлайн-школы ў цікавай і даступнай форме былі выкладзены няпростыя асновы экалогіі, якія дазваляюць паглыбіць ужо існуючыя веды і набыць новыя. Напрыклад, пазнаёміцца з рэдкімі і ахоўнымі відамі раслін, жывёл, экалагічнымі групамі.

У якасці лектараў выступілі выдатныя вучоныя, выкладчыкі вядучых ВНУ і спецыялісты ў галіне экалогіі і біялогіі (супрацоўнікі Навукова-даследчага інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Бярэзінскі біясферны" навучальна-навуковага цэнтра "Нарачанская біялагічная станцыя імя Г.Г. Вінберга" БДУ і педагогі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства).

У рабоце онлайн-школы прынялі ўдзел больш за 50 чалавек з розных устаноў агульнай сярэдняй і дадаткова адукацыі дзяцей і моладзі, што сведчыць аб дасягненні адной з галоўных мэт школы: далучэнні як мага большай колькасці зацікаўленых у пытанні паглыбленага вывучэння экалогіі і біялогіі, папулярызацыі даных навук і развіцці экалагічнага выхавання сучаснай моладзі. Адной з задач анлайн-школы "Юныя эколагі" была падрыхтоўка каманды Рэспублікі Беларусь, для ўдзелу ў Злёце юных эколагаў Беларусі і Расіі "Экалогія без межаў".

Мы дзякуем усім навучэнцам за актыўнасць, сур'ёзныя адносіны да працы і спадзяемся ўбачыць вас у іншых праектах нашага Цэнтра. Асобныя словы падзякі мы выказваем лектарам, якія, нягледзячы на сваю занятасць і шчыльны графік, надалі час нашай школе і падзяліліся сваім тэарэтычным і практычным досведам.

Матэрыялы анлайн-школы «Юныя эколагі» Вы зможаце знайсці, перайшоўшы па спасылцы: https://drive.google.com/drive/folders/1YkfbWjA_vYcUaClQFyLxcCJYNOOmGOlP?usp=sharing

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: