90 гадоў Рэспубліканскаму цэнтру. Юбілейныя мерапрыемствы

У сувязі з 90-годдзем установы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 21-22 кастрычніка б.г. запланаваны шэраг мерапрыемстваў.

Форум маладых даследчыкаў:

выстава-прэзентацыя дасягненняў навучэнцаў пройдзе 21 кастрычніка з 13.00-15.00;

праца панэльнай дыскусіі 15.30-17.30

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі. Традыцыі і прыярытэтныя напрамкі развіцця»:

урачыстае адкрыццё адбудзецца 22 кастрычніка ў 11.00

Рэспубліканскі семінар для ўстаноў, якія рэалізуюць адукацыйны праект "Зялёныя школы" па тэме "Зялёная школа" як эфектыўная мадэль экалагічнай адукацыі":

узнагароджанне ўстаноў адукацыі 22 кастрычніка ў 14.00

Святочная стрым-панарама "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства ў аб'ектыве":

пачатак урачыстага мерапрыемства 22 кастрычніка а 16 гадзіне.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 17 354 87 28, +375 17 347 79 09; +375 17 374 41 82.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Макаёнка, 8.

ІНФАРМАЦЫЯ АБ МЕРАПРЫЕМСТВАХ, прысвечаных 90-годдзю стварэння РЭСПУБЛІКАНСКАГА ЦЭНТРА ЭКАЛОГІІ І КРАЯВЕДЗЕННЯ

Рэспубліканскі форум маладых даследчыкаў (далей - Форум) пачне сваю працу ў 13.00 21 кастрычніка 2020 года.

Удзельнікамі Форуму стануць навучэнцы-пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, акцый, алімпіяд і канферэнцый, маладыя вучоныя. Удзельнікамі будуць прадстаўлены дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці, пройдзе абмеркаванне магчымых шляхоў удасканалення і развіцця напрамку. Сярод запрошаных гасцей прадстаўнікі міністэрстваў, акадэміі навук, лаўрэаты рэспублікасых і міжнародных навуковых конкурсаў, маладыя вучоныя і працуючая моладзь.

Цэнтральным мерапрыемствам у рамках Форума з'яўляецца правядзенне панэльнай дыскусіі “Шлях у даследаванні” з прадстаўнікамі Савета маладых вучоных НАН РБ, навуковых інстытутаў НАН РБ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, дзяржаўных музеяў.

Таксама гасцей чакае прэзентацыя дзейных лабараторый Цэнтра, кірмаш інавацыйных дасягненняў, выставы-прэзентацыі даследчых праектаў пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

У праграме форума заяўлена правядзенне дзіцячай навукова-практычнай канферэнцыі «Дарога да адкрыццяў». Арганізавана работа 3 секцый: "Экалогія без межаў", "Краязнаўчыя даследаванні - адзінства навукі і практыкі", "Моладзь і навука".

У рамках правядзення Форуму будуць дзейнічаць выставы "Юнат года", "Метадычная шкатулка", выстава-кірмаш дасягненняў навучэнцаў у галіне селекцыі, біятэхналогіі, абароны водных экасістэм, агратэхналогій.

22 кастрычніка 2020 года пачне сваю працу міжнародная навукова-практычная канферэнцыія. Заяўленая тэма “Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі. Традыцыі і прыярытэтныя напрамкі развіцця». Сярод краін удзельніц - Беларусь, Расія, Казахстан, Азербайджан, Кіргізія.

У рамках праграмы канферэнцыі прадугледжана пленарнае пасяджэнне і работа 3-х секцый:

"Актуальныя аспекты арганізацыі грамадзянскага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення: вопыт, тэндэнцыі і перспектывы". 

"Эфектыўныя педагагічныя тэхналогіі работы з навучэнцамі: ад тэорыі да практыкі".

"Экалагічная адукацыя: актуальныя пытанні, эфектыўныя адукацыйныя практыкі і інавацыі".

Запрошаныя госці і спікеры будуць прысутнічаць у анлайн- і афлайн-фарматах.

22 кастрычніка 2020 года адбудзецца рэспубліканскі семінар "Зялёная школа" як эфектыўная мадэль экалагічнай адукацыі» (далей - семінар). У семінары прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ПРААН, рэспубліканскіх і абласных рэсурсных цэнтраў па рэалізацыі адукацыйнага праекта "Зялёныя школы", устаноў адукацыі краіны.

У ходзе работы семінара адбудзецца ўрачыстае ўручэнне дыпломаў "Зялёная школа" ўстановам, якія атрымалі (пацвердзілі) статус "Зялёная школа" ў 2020 годзе.

У час правядзення святочнай стрым-панарамы "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства ў аб'ектыве" 22 кастрычніка госці пазнаёмяцца з вехамі гісторыі і вопытам работы Рэспубліканскага цэнтра, дасягненнямі ўстановы па асноўных напрамках дзейнасці.

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, прысвечаных 90-годдзю стварэння ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

ПРАГРАМА рэспубліканскага форуму маладых даследчыкаў.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: