Рэспубліканскае метадычнае аб'яднанне краязнаўцаў
31 сакавіка б.г. адбылося пасяджэння рэспубліканскага метадычнага аб’яднання краязнаўцаў.
Методаб’яднанне краязнаўцаў прайшло ў анлайн рэжыме ў форме метадычнай майстэрні па тэме «Распрацоўка праграм аб’яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю».
На методаб’яднанні краязнаўцаў абмяркоўваліся нарматыўныя і прававыя асновы распрацоўкі праграм аб’яднанняў па інтарэсах, метадычныя аспекты распрацоўкі праграм, асноўныя патрабаванні да складання праграм аб’яднанняў па інтарэсах.
На методаб’яднанні выступілі:
Панашчык Алена Уладзіміраўна, загадчык аддзела метадычнага суправаджэння кадравага развіцця і інфарматызацыі Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»;
Глінская Вальга Анатольеўна, метадыст аддзела метадычнага суправаджэння кадравага развіцця і інфарматызацыі Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Прэзентацыя;
Дзмітрыева Алена Георгіеўна, метадыст ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі». Прэзентацыя;
Савіцкая Крысціна Міхайлаўна, загадчык аддзела асноўнай дзейнасці ДУА «Мазырскі цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» Гомельскай вобласці. Прэзентацыя. Даклад
