Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў

31 сакавіка б.г. адбылося пасяджэння рэспубліканскага метадычнага аб’яднання краязнаўцаў.

Методаб’яднанне краязнаўцаў прайшло ў анлайн рэжыме ў форме метадычнай майстэрні па тэме «Распрацоўка праграм аб’яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю».

На методаб’яднанні краязнаўцаў абмяркоўваліся нарматыўныя і прававыя асновы распрацоўкі праграм аб’яднанняў па інтарэсах, метадычныя аспекты распрацоўкі праграм, асноўныя патрабаванні да складання праграм аб’яднанняў па інтарэсах.

На методаб’яднанні выступілі:

Панашчык Алена Уладзіміраўна, загадчык аддзела метадычнага суправаджэння кадравага развіцця і інфарматызацыі Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»;

Глінская Вальга Анатольеўна, метадыст аддзела метадычнага суправаджэння кадравага развіцця і інфарматызацыі Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Прэзентацыя;

Дзмітрыева Алена Георгіеўна, метадыст ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі». Прэзентацыя;

Савіцкая Крысціна Міхайлаўна, загадчык аддзела асноўнай дзейнасці ДУА «Мазырскі цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» Гомельскай вобласці. Прэзентацыя. Даклад

Понравилась статья?

Поделитесь: