Рэспубліканскі краязнаўчы педагагічны форум
19 сакавіка 2021 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Краязнаўства – крыніца духоўнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі» (далей - рэспубліканскі форум).
У працы рэспубліканскага форуму, які адбыўся ў дыстанцыйным рэжыме, прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – арганізатары краязнаўчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі (100 чалавек падключылася да пляцоўкі форума).
На пленарным пасяджэнні форуму з тэмай "Нацыянальная культура: вывучэнне і захаванне" выступіў Лазука Барыс Андрэевіч, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы»
З дакументальнымі выданнямі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, як крыніцай па вывучэнні гісторыі малой радзімы, пазнаёміў удзельнікаў рэспубліканскага форума Кулінок Святаслаў Валянцінавіч, загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандидат гістарычных навук.
Краснова Яўгенія Леанідаўна, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат культуралогіі, прадэманстравала ў сваім выступленні "Лічбавая трансфармацыя археалагічнага артэфакта ў музейны медыя-прадукт", як можна выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі ў музейнай дзейнасці.
Панарама прадстаўленага педагагічнага краязнаўчага вопыту на форуме была шырокай. Яго ўдзельнікам прапанаваўся эфектыўны вопыт работы розных рэгіёнаў па далучэнні дзяцей і моладзі да даследавання гісторыка-культурных і прыродных асаблівасцей краю, былі разгледжаны канцэптуальныя падыходы, новыя тэндэнцыі, традыцыйныя формы работы і дасягненні ў арганізацыі краязнаўчай дзейнасці.
ЗБОРНІК МАТЭРЫЯЛАЎ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФОРУМА.
Дзенісеня Таццяна Іванаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі «Дзяніскавіцкі яслі-сад –сярэдняя школа Ганцавіцкага раёна» Брэсцкай вобласці
Даследчая работа па краязнаўстве як сродак выхавання грамадзяніна-патрыёта.
Дылюк Андрэй Аляксандравіч, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік аб'яднання па інтарэсах «Сцежкамі малой Радзімы» дзяржаўнай установы адукацыі «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі», выкладчык гісторыі і права ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі»
Развіццё творчых кампетэнцый навучэнцаў праз рэалізацыю інавацыйных праектаў гісторыка-краязнаўчай накіраванасці.
Козел Валерый Мікалаевіч, метадыст дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі"
Абласная краязнаўчая школа як «Навігатар» па перавозцы інфармацыі і набыцці практыка-арыентаваных ведаў (з досведу працы).
Крывашэй Дзмітрый Аляксандравіч, настаўнік гісторыі, педагог дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Світанак" Пухавіцкага раёна" Мінскай вобласці
Ужыванне сучасных тэхналогій для папулярызацыі краязнаўчай працы і ўцягвання навучэнцаў у працэс вывучэння Роднага Краю
Кудрэвіч Таццяна Іванаўна, кіраўнік Народнага літаратурнага музея Пімена Панчанкі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 199 г. Мінска імя Пімена Панчанкі"
Выкарыстанне інавацыйных форм і метадаў работы ў школьным музеі.
Лісоўская Алена Яўгенаўна, настаўнік гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г. Шчучына»
Краязнаўства анлайн і не толькі.
Максіменка Васіль Стэфановіч, загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці Чэрыкаўскага цэнтра дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій
Традыцыйныя і інавацыйныя элементы ў мадэлі краязнаўчай даследчай работы з вучнямі.
Мяцельскі Юры Міхайлавіч, настаўнік геаграфіі дзяржаўнай установы адукацыі «Палачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»
Зтварэнне краязнаўчага інтэрнэт-праекта «Маладзечанскі край у прасторы і гадзіне» з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў.
Півавар Мікалай Васільевіч, настаўнік гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Віцебскае кадэцкае вучылішча»
Пошукавая дзейнасць у краязнаўчай працы.
Прыскоку Людміла Віктараўна, загадчык аддзела турызму і краязнаўства дзяржаўнай установы адукацыі "Гомельскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі"
Прасоўванне краязнаўчай інфармацыі праз арганізацыю і правядзенне тэматычных гарадскіх мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне сувязі пакаленняў, перадачы ведаў і традыцый.
Стральцова Наталля Мікалаеўна, намеснік дырэктара па турысцка-краязнаўчай рабоце дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Абласны цэнтр творчасці" г. Магілёва
Рэалізацыя абласнога праекта "#МАЯ_ЗЯМЛЯ_ПРЫДНЯПРОЎЕ".
Урбановіч Зоя Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа»
Здабытае страчанае: малая радзіма як аб'ект краязнаўчага даследвання.